Супрацоўнікі адміністрацыі Мазырскага НПЗ затрыманыя, верагодна, за карупцыю — СМІ

6 траўня, Позірк. У рэгіянальнага выдання “Флагшток” атрымалася даведацца імёны шэрагу супрацоўнікаў адміністрацыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода (Гомельская вобласць), затрыманых напрыканцы красавіка.
Паводле інфармацыі медыя, гэта першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер Сяргей Грамовіч, кіраўнік дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці Аляксандр Гуд і яго жонка (працавала ў дырэкцыі), намеснік Гуда Антон Гугалінскі і начальнік юрыдычнай службы Ігар Драгель.
Работнікі прадпрыемства, на якіх спасылаецца “Флагшток”, мяркуюць, што затрыманні не палітычна матываваныя, прычынай, верагодна, стала карупцыя.
Карупцыя па-ранейшаму застаецца праблемай для беларускіх прадпрыемстваў.
У 2024 годзе, як паведамляла Генпракуратура, зафіксавана 1.031 карупцыйнае злачынства. Найбольшую долю склала хабарніцтва (45,1%), больш як 70% выпадкаў выяўленыя ў закупачнай дзейнасці, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (32,8%). Пад крымінальную адказнасць падпала 911 асоб, з іх 14 “займалі адказнае становішча”. Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў зафіксаваная ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, будаўніцтве і гандлі.
У лютым прэс-служба Вярхоўнага суда паведамляла, што за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў у 2024 годзе было асуджана 709 чалавек — на 1,1% менш, чым у 2023 годзе (717).
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу барацьбіта з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За 30 гадоў карупцыю так і не перамаглі.
У сваім выступе пасля цырымоніі інаўгурацыі 25 сакавіка 2025 года Лукашэнка, які заступаў на сёмы тэрмін, паабяцаў працягнуць “бязлітасную барацьбу з бюракратызмам і карупцыяй”.
14 кастрычніка 2024 года тэлеграм-канал нефармальнай “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі” паведаміў пра затрыманне трох менеджараў службы перавозак БЧ. Пад варту былі ўзятыя начальнік службы перавозак БЧ Віталь Панюшэнка; яго намеснік — начальнік цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП) Фёдар Шулянкоў; першы намеснік начальніка ЦКП — кіраўнік аператыўна-распарадчага аддзела Аляксандр Іваноў. Паводле папярэдняй інфармацыі, на іх распачалі крымінальную справу паводле арт. 430 КК (атрыманне хабару).
15 жніўня стала вядома, што намеснік начальніка БЧ Сяргей Сізін звольнены за парушэнне пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй.
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБольш за 70 тыс. жыхароў Беларусі хварэе на бранхіяльную астму — пульманолаг УС Мяцельскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ першым квартале 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 13 беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу перапісана восем рэкордаў холаду, у Бабруйску — новы гістарычны мінімум траўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці плануецца закрыць чатыры ўстановы адукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+