Праваабаронцы: У Беларусі не менш дзевяці палітвязняў з інваліднасцю

5 траўня, Позірк. У Беларусі не менш дзевяці палітвязняў з інваліднасцю, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” ў Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасцю 5 траўня.
Гэта Аляксандр Кісель (накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса), Аляксандр Парэцкі (асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 367 і ч. 1 арт. 130), Сяргей Франчук (4 гады паводле арт. 342, 368, 369, 130), Уладзімір Гундар (20 гадоў паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357, ч. 1 арт. 285, арт. 366, 369), Марэт Валюк (тэрмін невядомы, арт. 357), Ігар Шумілаў (4,5 года, арт. 367, 368, 369), Галіна Дзербыш (20 гадоў, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357, ч. 2 арт. 285, арт. 289), Аляксандр Краўчук (4,5 года, арт. 3614), Станіслаў Таспаеў (4 гады, арт. 188, 3422, арт. 3691).
Некаторыя людзі з інваліднасцю выйшлі на волю па памілаванні.
З ліпеня 2024 года па студзень 2025-га ў Беларусі было дзесяць хваляў памілавання (пераважна на падставе ўказаў Лукашэнкі), у выніку якіх на волю выйшла больш за 250 палітвязняў. Апошні раз гэта адбылося 24 студзеня перад працэдурай, якую ўлады называлі прэзідэнцкімі выбарамі.
Даведка “Позірку“:
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
арт. 188 — паклёп;
арт. 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй;
арт. 289 — акт тэрарызму;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 3422 — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў;
арт. 357 — замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
- Грамадства, ПалітыкаНавуковец Ластоўскі: З тэмай трагедыі беларусаў падчас Другой сусветнай вайны павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНачальнік фінупраўлення Гродзенскага аблвыканкама канстатаваў рост стратнасці грамадскага транспарту ў рэгіёне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады заяўляюць пра запатрабаванасць паслуг аграсядзіб, аднак у Беларусі іх колькасць зніжаецца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваНа масавых мерапрыемствах 9 траўня арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільнымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаМіністр працы прызнала наяўнасць больш за 200 тыс. вакансій, заявіўшы пра “планамерны рост“ іх колькасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+