У суд перададзеная крымінальная справа мужчыны, які вырабіў з дапамогай 3D-друку пісталет-кулямёт

5 траўня, Позірк. Пракуратура Бярозаўскага раёна (Брэсцкая вобласць) накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 33-гадовага мясцовага жыхара, які “з дапамогай нявысветленых слясарных інструментаў”, а таксама 3D-прынтару вырабіў дзевяціміліметровы пісталет-кулямёт FGC9 версіі MkII.
Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры, зброя была вырабленая не пазней за студзень 2025 года. Большасць дэталяў зроблена з пластыка; металічная руля, некалькі спружын і баек з выкідвальнікам — з “падручных матэрыялаў”.
Пісталет-кулямёт, як паведамляецца, аснашчаны рэгуляваным тэлескапічным прыкладам, планкай Пікаціні з каліматарным прыцэлам і лазерным цэлепаказчыка, а таксама глушыцелем, таксама вырабленым на 3D-прынтары.
Эксперты, як сцвярджае ведамства, высветлілі, што выраб адносіцца да катэгорыі наразной агнястрэльнай зброі і прыдатны для стральбы.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, мужчына таксама перарабіў спружынна-поршневую пнеўматычную вінтоўку, замяніўшы “вітую спружыну на баявую газавую спружыну”.
У фігуранта справы таксама знайшлі сумесь бяздымных порахаў прамысловага вырабу, “якая адносіцца да катэгорыі кідальных выбуховых рэчываў <…> для рыштунку боепрыпасаў да наразной і гладкаствольнай зброі”.
“Абвінавачаны патлумачыў, што зброю і боепрыпасы ствараў з асабістай цікавасці”, — адзначыла Генпракуратура.
Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 2 арт. 297 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да газавай, пнеўматычнай або кідальнай зброі). Ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Верагодна, гаворка ідзе пра чалавека, пра затрыманне якога прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў паведамляла 27 сакавіка. Тады ведамства заявіла, што жыхару аднаго з раённых цэнтраў Брэсцкай вобласці 44 гады, аднак, як відаць, гэта памылка. Звесткі Генпракуратуры і МУС пра тое, якая зброя была зробленая і што было знойдзена, супадаюць.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНачальнік фінупраўлення Гродзенскага аблвыканкама канстатаваў рост стратнасці грамадскага транспарту ў рэгіёне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады заяўляюць пра запатрабаванасць паслуг аграсядзіб, аднак у Беларусі іх колькасць зніжаецца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваНа масавых мерапрыемствах 9 траўня арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільнымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаМіністр працы прызнала наяўнасць больш за 200 тыс. вакансій, заявіўшы пра “планамерны рост“ іх колькасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+