Мінск 23:49

Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 5 траўня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

5 траўня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 траўня 2025 года.

Курс долара знізіўся да 3,0326 рубля (-0,26%; -0,0079), юаня — да 4,1785 за 10 (-0,08%; -0,0033), еўра — да 3,447 (-1,31%; -0,0458).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6592 за 100 (+0,1%; +0,0035).

На мінулым — скарочаным — працоўным тыдні таргі праводзіліся двойчы — 30 красавіка і 2 траўня. Па выніках апошніх курс долара знізіўся на 0,35% (з 3,0512 да 3,0405 рубля), юаня — на 0,2% (з 4,1900 да 4,1818 за 10); расійскага рубля вырас на 0,24% (з 3,6471 да 3,6557 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16% (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: