Прадстаўніца АПК па сацпалітыцы ў Дзень барацьбы за правы інвалідаў заклікала беларусаў не быць абыякавымі

5 траўня, Позірк. У Беларусі жыве 560 тыс. людзей з інваліднасцю, у тым ліку больш за 30 тыс. дзяцей, якія сутыкаюцца з побытавымі і медыцынскімі цяжкасцямі, фізічнымі, юрыдычнымі і сацыяльнымі бар’ерамі, заявіла 5 траўня прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Вольга Зазулінская з нагоды Міжнароднага дню барацьбы за правы інвалідаў.
“Яны часта не могуць рэалізаваць нават свае базавыя правы, — цытуе палітыка прэс-служба АПК. — Пры гэтым голас людзей з інваліднасцю не чутны, а незалежныя ініцыятывы і СМІ, якія маглі б ім дапамагчы, знішчаюцца”.
Паводле слоў Зазулінскай, хацелася б бачыць у Беларусі сацыяльную палітыку, але “яе не існуе”, замест яе беларусаў “чакае залежнасць ад рашэнняў лаяльных рэжыму чыноўнікаў”.
“У сацыяльна арыентаванай дзяржаве людзі і іх жыццё не вызначаюцца толькі тым, што напісана ў іх медыцынскіх даведках, яны проста жывуць. З магчымасцямі, бачнасцю, павагай, — канстатавала прадстаўніца АПК. — Але ў Беларусі пакуль няма сапраўды сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Застаецца спадзяванне на супольнасць і яе салідарнасць”.
“Таму мы заклікаем: не будзьце абыякавымі. Побач з намі людзі, якія праз інваліднасць і адначасова праз рэпрэсіі апынуліся ў выключна цяжкай сітуацыі”, — дадала яна.
Зазулінская паведаміла, што на платформе дабрачыннага фонду “Краіна для жыцця” адкрыты збор, “які можа стаць для” людзей з інваліднасцю “шанцам на лепшае жыццё”.

Рэжым Лукашэнкі не бачыць у людзях з інваліднасцю роўных грамадзян — Ціханоўская

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+