Украіна раскрыла імёны звыш 700 грамадзян Беларусі, якія ваявалі за РФ, больш за 90 з іх ужо памерла

28 красавіка, Позірк. Украінскі праект “Хачу жыць” 28 красавіка раскрыў імёны 742 грамадзян Беларусі, якія ваявалі ці ваююць на баку Расіі.
Насупраць 590 імёнаў у апублікаваных праектам табліцах пазначаная дата заключэння кантракта з Узброенымі сіламі РФ, для 152 імёнаў адпаведная графа пустая. Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што з 590 беларускіх грамадзян у 2022 годзе кантракт заключылі двое (0,34%), 2023-м — 211 (35,76%), 2024-м — 377 (63,90%).
















Насупраць імёнаў 95 з 742 чалавек стаіць дата смерці. Дата заключэння кантракта пазначаная для 41 з 95 памерлых.
Аналіз адпаведных даных паказаў, што найменшы тэрмін ад кантракта да смерці склаў 21 дзень, найбольшы — 397. Пры гэтым 30 дзён і менш за Расію паваявала два грамадзяніны Беларусі, ад 31 да 60 — восем, ад 61 да 100 — дванаццаць, ад 101 да 300 — чатырнаццаць, больш за 300 — чатыры. Сярэдні тэрмін — 130 дзён.
Праект падкрэсліў, што “ў спіс, вядома ж, трапілі далёка не ўсе”. “Улічваючы наяўнасць грамадзян РБ, якія таксама маюць расійскі пашпарт, і не ўлічваюцца як “легіянеры”, рэальная колькасць беларусаў, што ваююць супраць Украіны, цалкам можа быць рэкорднай”, — гаворыцца ў паведамленні.
Выказваецца меркаванне, што “калі для іншых краін — донараў наймітаў вырашальным матывацыйным фактарам” уступлення ў вайну на баку Расіі “з’яўлялася беднасць”, то “ў выпадку з грамадзянамі Беларусі гаворка хутчэй ідзе пра ідэалагічны складнік”.
“Ні для каго не сакрэт, што беларускае грамадства, па сутнасці, жыве ў адзінай інфармацыйнай прасторы з РФ, таму мужыкі ахвотна вераць у казкі прапагандыстаў пра “нацыстаў ва Украіне” і ваюе за “агульнае савецкае мінулае”. Не спыняе іх нават перспектыва атрымаць да 15 гадоў пазбаўлення волі за наёмніцтва згодна з КК РБ”, — гаворыцца ў паведамленні.
Варта адзначыць, што вынікі даследаванняў беларускай незалежнай сацыялогіі сведчаць пра пераважнае нежаданні грамадзян таго, каб войскі Беларусі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Што да крымінальнага пераследу, то арт. 133 КК (“наёмніцтва”) прадугледжвае пакаранне ў выглядзе 3–7 гадоў пазбаўлення волі. Не зафіксавана ніводнага выпадку, калі б паводле яго абвінавацілі чалавека, што ваяваў на баку РФ.
Праект “Хачу жыць” лічыць відавочным, што “ўдзел грамадзян Беларусі ў вайне на баку Расіі адбываецца з маўклівай згоды дыктатара Аляксандра Лукашэнкі”, якога “ніколькі не бянтэжыць, што “старэйшы брат” выкарыстоўвае яго людзей у якасці гарматнага мяса”.
У паведамленні ўтрымліваецца заклік да беларусаў: “Колькі б вас не апрацоўвалі прапагандай, гэтая вайна не стане вашай. Двое звар’яцелых тыранаў разменьваюць тысячы чалавечых жыццяў для таго, каб захаваць сваю ўладу. Калі вы трапілі ў мясасечку ва Украіне — звяртайцеся ў праект “Хачу жыць”. Тут вам дапамогуць”.
“Хачу жыць” — дзяржаўны праект Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі (пры падтрымцы Мінабароны і Галоўнага ўпраўлення выведкі), створаны для вайскоўцаў Узброеных сіл РФ і Беларусі, каб тыя добраахвотна здаваліся ў палон.
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў трох населеных пунктах Беларусі тэмпература апусцілася да рэкордных адзнак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка