Мінск 11:45

За суткі ліквідавана 42 прыродныя пажары — МНС

27 красавіка, Позірк. 42 пажары ў прыродных экасістэмах ліквідавана за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 26 красавіка па 6:00 27 красавіка), паведамляе ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Адзначаецца, што за названы перыяд здарылася 6 лясных пажараў (іх агульная плошча — 0,19 га) і 36 пажараў травы і кустоў (6,14 га).

У Брэсцкай вобласці сіламі Міністэрства лясной гаспадаркі ліквідаваныя 3 лясныя пажары, у Магілёўскай — 2, Гомельскай — 1. У работах было задзейнічана 13 адзінак тэхнікі і 42 чалавекі, гаворыцца ў паведамленні МНС.

Раней паведамлялася, што міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі 7 сакавіка правёў аператыўную нараду “ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі, звязанай з ростам пажараў у экасістэме”.

Паводле звестак ведамства на той дзень, “у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года назіраецца павелічэнне колькасці загаранняў у прыродных экасістэмах у 13,4 раза (з 54 да 726 выпадкаў)”, “плошча іх уздзеяння” павялічылася ў 64 разы (з 4,3 га да 276,1 га).

Падзяліцца: