У гадавіну Чарнобылю дэмсілы заклікаюць спыніць БелАЭС і вярнуць бяз’ядзерны статус

26 красавіка, Позірк. Спыніць і вывесці з эксплуатацыі Беларускую АЭС “як небяспечную і непатрэбную” і вярнуць краіну да бяз’ядзернага нейтральнага статусу патрабуюць у 39-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі дэмакратычныя сілы Беларусі. Іх супольную рэзалюцыю зачытаў на мітынгу “Чарнобыльскі шлях” у Варшаве 26 красавіка актывіст Алесь Макаеў.
Таксама аўтары патрабуюць ад уладаў вывесці з гаспадарчага абароту забруджаныя радыёнуклідамі землі, “аднавіць сацыяльную падтрымку” пацярпелых ад катастрофы людзей і навуковых даследванняў яе наступстваў, супрацу з сусветнай навуковай супольнасцю ў чарнобыльскай тэме.
“З гэтай мэтай — вызваліць экалагічных актывістаў і іншых палітычных зняволеных, у тым ліку ўдзельнікаў антыядзернага руху”, — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Таксама прапануецца падтрымаць пераход Беларусі да ўстойлівай энергетыкі з аднаўляльных крыніц.
Ад міжнароднай супольнасці падпіанты патрабуюць кваліфікаваць размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі як парушэнне прынцыпаў калектыўнай бяспекі, адмовіцца ад уключэння ядзернай энергетыкі ў зялёны парадак дня, забараніць гандль уранам і атамнымі тэхналогіямі з РФ як агрэсарам, а таксама садзейнічаць недапушчэнню мілітарызацыі атамных аб’ектаў.
На іх думку, неабходна таксама перагледзіць прыярытэты дзейнасці МАГАТЭ, асноўныя механізмы і пратаколы яе гарантый, “каб арганізацыя, якая прасоўвае “атамны рэнесанс”, узяла не сябе юрыдычную і фінансавую адказнасць за магчымыя наступствы ядзерных аварый і актаў ядзернага тэрору”.
Аўтары ў пытанні развіцця ядзернай энергетыкі заклікаюць “паставіць на першае месца бяспеку людзей, а не камерцыйныя інтарэсы ўласнікаў [аб’ектаў] ці асобных дзяржаваў”.
Рэзалюцыю падпісалі арганізацыі “Экадом”, “Зялёная сетка”, Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, “Дапамога”, рух салідарнасці “Разам”, партыя “Народная грамада”, Аб’яднаная грамадзянская партыя, “Наш дом”, аб’яднанні былых палітвязняў “пры падтрымцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і Офіса [дэмлідара] Святланы Ціханоўскай” (большасць падпісантаў дэ-юрэ ліквадаваны беларускімі ўладамі, працягваюць дзейнасць за мяжой. — “Позірк”.).
На думку намесніка старшыні АПК Паўла Латушкі, аварыя на ЧАЭС “паказала, што такое хлусня, прадэманстравала, што савецкая сістэма была пабудавана менавіта на ёй”.
В.а. прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі лічыць, што “ёсць дзве нацыі ў свеце, у ідэнтычнасць якіх трапілі [ядзерныя] катастрофы” — японская (праз бамбардаванне Хірасімы і Нагасакі ў 1945 годзе) і беларуская (праз аварыю на ЧАЭС у 1986-м).
“Мы сутыкнуліся з тым, што нават не ваенны, а “мірны атам” можа рабіцца крыніцай разбурэння, знішчэння здароўя і жыццяў людзей, мы пабачылі, што гэта праблема сістэмная. І людзі павінны несці адказнасць за тыя тэхналогіі, якія яны выкарыстоўваюць”, — дадаў ён.
Лідар руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які, будучы навукоўцам, займаўся чарнобыльскай праблематыкай пасля трагедыі, назваў 26 красавіка “пякельным днём”.
“Менавіта тое, што беларускі народ быў пад камуністычнай акупацыяй, тое, што ўлада была абсолютна незалежна ад народа — за гэта і цяпер яшчэ расплачваюцца беларусы. Бо 73% радыёнуклідаў пасля найвялікшай экалагічнай катастрофы выпала на тэрыторыю Беларусі”, — сказаў ён.
У акцыі каля Палаца культуры і навукі ў цэнтры польскай сталіцы прынялі ўдзел каля 40 чалавек.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+