Лукашэнка: Чым мы займаліся 30 гадоў, калі ў нас 900 тысяч пражываюць на забруджаных тэрыторыях?

25 красавіка, Позірк. “Сур’ёзна прааналізаваць пытанні аднясення тэрыторый да катэгорыі пацярпелых або забруджаных” у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама “вырашыць, наколькі гэта мэтазгодна ў цяперашніх умовах з улікам усіх зробленых захадаў”, даручыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 25 красавіка ў Мінску.
Палітыку, як паведамляе яго прэс-служба, паведамілі, што на пачатак 2025 года ў зонах радыеактыўнага забруджвання знаходзілася 2.016 населеных пунктаў (у пяці абласцях), дзе пражывала больш за 930 тыс. чалавек, у тым ліку 181 тыс. дзяцей ва ўзросце да 17 гадоў.
“Чым жа мы тады займаліся 30 гадоў, калі ў нас 900 тысяч пражываюць на забруджаных тэрыторыях?” — адрэагаваў Лукашэнка на пачутае.
Паводле яго слоў, ён асабіста шмат разоў бываў у тых рэгіёнах і казаў пра неабходнасць вяртаць у сельскагаспадарчае абарачэнне землі там, дзе гэта магчыма. “Чаго вы дагэтуль лічбы называеце, якія былі 40 гадоў таму? Трэба прыводзіць (як бы гэта ні было папулярна, не папулярна) у адпаведнасць [з рэчаіснасцю])”, — заявіў спікер, даўшы зразумець, што не верыць даным пра маштаб радыеактыўнага забруджвання.
“Крыўдзіць людзей не трэба. На забруджанай тэрыторыі ў нас ніхто жыць не павінен. Трэба навесці парадак. Каб мы ведалі, што вось гэтыя землі — мы пакуль не ведаем, можна там жыць ці не, лепш паберагчы сябе і людзей паберагчы. Пакуль нельга — абыдземся. Будзем рабіць гэта ціхенька, крок за крокам, асвойваючы тыя ці іншыя землі. Але толькі калі мы будзем упэўненыя, што гэта нармальна”, — сказаў ён.
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак паведаміў, што крытэрыі аднясення зямель да катэгорыі забруджаных патрабуюць “дадатковай дэталёвай прапрацоўкі”, гэтаму пытанню на ўзроўні ўрада ў бліжэйшы час “будзе нададзеная асаблівая ўвага”.
Паводле яго слоў, за 2024 год на развіццё пацярпелых раёнаў накіравалі 701 млн рублёў, на прадастаўленне ўсіх ільгот і кампенсацый пацярпелым грамадзянам — 217 млн, на бясплатнае харчаванне навучэнцаў — 57 млн.
На пяць “чарнобыльскіх праграм”, заявіў Сівак, накіравана каля 20 млрд долараў. На рэалізацыю “праграм, якія распрацоўваюцца на наступную пяцігодку”, спатрэбіцца, паводле разлікаў урада, каля 2,5 млрд долараў.
Варта адзначыць, што калі тыя ці іншыя землі аднясуць да “чыстых”, як прапануе Лукашэнка, то насельніцтва, якое пражывае на іх, не атрымае належную жыхарам забруджаных рэгіёнаў сацыяльную дапамогу, а адпаведныя раёны — сродкі з “чарнобыльскіх праграм”.
Напярэдадні начальнік упраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі і аб’ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду МНС Дзмітрый Паўлаў паведаміў на прэс-канферэнцыі, што цэзіем-137 у Беларусі заражана каля 800 тыс. гектараў зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Узровень радыеактыўнага забруджвання перавышае 1 кюры на квадратны кіламетр.
Паводле яго слоў, плошча зямель, забруджаных радыенуклідамі і якія выбылі з сельскагаспадарчага абароту, складае 246,2 тыс. га. З іх, дадаў Паўлаў, “толькі 16% рэальна з часам можна будзе ўвесці ў сельгаскарыстанне, таму як праз 39 гадоў гэтыя землі ўжо аднесеныя да ляснога фонду, пайшло нармальнае залясенне”.
Хімік-радыёлаг Сяргей Бесараб раней адзначаў у інтэрв’ю “Позірку”, што любая гаспадарчая дзейнасць на забруджаных тэрыторыях пераводзіць радыенукліды, якія былі хімічна зафіксаваныя ў глебе, у мабільны стан.
“У цэзія-137 перыяд паўраспаду 30,17 года. Прайшло 1,23 перыяду паўраспаду. Ад усёй масы, выкінутай падчас выбуху, засталася прыкладна палова (43,53%), а радыеактыўнасць стала ў 2,35 разы меншай”. Гэта значыць, на тэрыторыі, дзе цэзію было мала, яго актыўнасць знізілася. Можа, і сапраўды, калі ацэньваць па плошчах, будзе гэтае памяншэнне ў 1,8 раза. Лічбы больш-менш суадносяцца і супярэчнасці няма. Але гэта нічога не азначае на справе, хаця б таму, што цэзій існаваць не перастаў, а проста сышоў у зямлю, стаў нябачны”, — адзначаў навуковец.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй фіксуецца рэкордная за апошнія паўтара года актыўнасць нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНапярэдадні моцных замаразкаў у Брагіне зафіксаваны рэкорд цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+