Стварэнне агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў Беларусі і РФ перанесена на 1 студзеня 2027 года
24 красавіка, Позірк. Мінск і Масква вырашылі перанесці стварэнне агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў на 1 студзеня 2027 года, паведаміла 23 красавіка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў намеснік старшыні канцэрна “Белнафтахім” Святлана Гурына.
Паводле яе слоў, якія прыводзяць дзяржСМІ, бакі вядуць па гэтым пытанні “паэтапную працу”.
“У кожнай дзяржаве склалася свая сістэма работы на рынку нафты і нафтапрадуктаў, яна патрабуе ўзважанага і ўважлівага падыходу, асэнсавання, — падкрэсліла яна. — Абмяркоўваючы ўсе гэтыя пытанні ў рамках раней распрацаваных саюзных праграм, бакі прыйшлі да разумення, што працэс па фармаванню агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў патрабуе ўважлівай прапрацоўкі”.
ПП НС 23 красавіка ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб мерах па “ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года, які быў падпісаны 6 снежня 2024 года.
Дакумент прадугледжана прадаўжэнне тэрміну дзеяння пагаднення да 31 снежня 2026 года і пры гэтым яго аўтаматычнае прадаўжэнне.
Акрамя таго, адменены канкрэтныя тэрміны дзеяння нормы аб штогадовым уключэнні ў індыкатыўныя балансы нафты сырой, прызначанай для Беларусі ў аб’ёме 24 млн. тон, што пастаўляецца трубаправодным і іншымі відамі транспарту (цяпер гэта норма дзейнічае на перыяд дзеяння пагаднення).
29 студзеня 2024 года ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і РФ “пакуль цалкам не вызначыліся па самых галоўных пытаннях — гэта датычыцца стварэння адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў”. Паводле яго слоў, ён рэгулярна абмяркоўвае гэтыя пытанні з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
Раней Лукашэнка адзначаў, што адзіны энергарынак – гэта адно з ключавых пытанняў, якое трэба ўрэгуляваць у адносінах Масквы і Мінска.
У сакавіку таго ж года ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі адбыліся “кансультацыі па выпрацоўцы ўзаемапрымальных рашэнняў і збліжэнню пазіцый” па пытаннях фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў.
Дырэктар Дэпартамента энергетыкі ЕЭК Вадзім Закрэўскі (экс-намеснік міністра энергетыкі Беларусі), выступаючы 27 верасня на міжнародным форуме “Расійскі энергетычны тыдзень”, адзначыў, што ў частцы фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза прыняты “ўсе неабходныя правілы для яго функцыянавання”.
“Што да фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, цяпер намаганні камісіі і дзяржаў-членаў сканцэнтраваны на завяршэнні ўзгаднення праектаў асноўных дакументаў”, — заявіў ён.
Раней чакалася, што аб’яднаны еўразійскі рынак пачне працаваць 1 студзеня 2025 года.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені — траўні амаль палова ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, за год павялічылася на 57% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за пяць месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+