У Мінску затрыманы блогер, які займаўся “чорным капальніцтвам” — МУС

22 красавіка, Позірк. У Мінску затрыманы 30-гадовы жыхар сталіцы, які “займаўся незаконнымі раскопкамі на тэрыторыях вядзення баявых дзеянняў часоў Вялікай Айчыннай вайны з мэтай пошуку зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў”, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
“Разбор небяспечных знаходак ён рабіў дома, — заявіў начальнік 5-га ўпраўлення ГУБАЗіК Сяргей Ванагель (на падставе відэакаментарыю ў тэлеграм-канале МУС). — Мужчына стварыў тэматычны канал у “ЮТуб”, дзе размяшчаў відэаматэрыялы прыборнага пошуку, здымаючы ролікі і выкладваючы іх у сетку для атрымання большай колькасці праглядаў. Таксама выяўленыя факты небяспечнага для сябе і навакольных знішчэння боепрыпасаў паблізу ад населеных пунктаў”.
Паводле слоў міліцэйскага начальніка, дома ў блогера “выяўленыя і вынятыя боепрыпасы”.
Прызначаная балістычная экспертыза “для вырашэння пытання аб узбуджэнні крымінальнай справы за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Мужчыну, як сказаў Ванагель, можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.
У лютым дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў Беларусі распрацоўваюцца прапановы па абмежаванні выкарыстання металадэтэктараў.
Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза на сустрэчы з журналістамі 6 лютага выказаў меркаванне, што разрабаванне археалагічных аб’ектаў і нелегальны продаж знойдзеных артэфактаў “нясуць пагрозу гуманітарнай бяспецы і нацыянальным інтарэсам дзяржавы”.
13 жніўня 2024 года Лакіза заклікаў перагледзець формы ўзаемадзеяння з людзьмі, якія ў прыватным парадку займаюцца пошукам археалагічных артэфактаў і “чорным капальніцтвам”.
У снежні 2015 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў комплекс мер, скіраваны на стварэнне дадатковых умоў для захавання культурнай спадчыны краіны, а таксама прадухіленне дзейнасці “чорных капальнікаў”.
Дакументам прадугледжана перадача археалагічных артэфактаў, выяўленых пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова, у дзяржаўную ўласнасць.
“Чорнымі капальнікамі” называюць людзей, якія займаюцца нелегальным пошукам гістарычных артэфактаў без афіцыйнага дазволу.

У суд накіраваная справа меркаванага "чорнага капальніка" з Мінска, абвінавачанні звязаныя са зброяй
- ЭканомікаЗ прыходам ядзерных тэхналогій у Беларусі пачалі ўкараняць нарматыўную базу РФ — Дзяржатамнагляд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях абноўлена больш за 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства