У Брэсцкай вобласці другі раз за месяц правераць сістэму апавяшчэння насельніцтва

21 красавіка, Позірк. “Планавая тэхнічная праверка” сістэма апавяшчэння насельніцтва пройдзе 22 красавіка з 12:00 да 13:00 на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Захоўвайце спакой! Ніякіх дзеянняў не патрабуецца!” — заклікала ведамства.
Адметна, што ў Брэсцкай вобласці гэта будзе ўжо другая праверка за месяц. 8 красавіка ў вобласці правялі “тэхнічную праверку сістэмы апавяшчэння насельніцтва з запускам электрасірэн”.
У Мінскай вобласці аналагічную праверку правялі 16 красавіка, Магілёве — у рамках вучэнняў па грамадзянскай абароне 15–17 красавіка, Гомельскай вобласці — 20 сакавіка і 30 студзеня.
13 сакавіка планавая праверка сістэмы апавяшчэння праводзілася па ўсёй Беларусі. У эфіры FM-радыёстанцый транслявалася паведамленне: “Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння. Тэхнічная праверка завершаная”.
Пра прычыны такіх частых праверак сістэм апавяшчэння МНС не паведамляе. Разам з тым звяртае на сябе ўвагу той факт, што за выключэннем Магілёўскай вобласці гэта адбываецца ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды рэгулярна ўрываюцца беспілотныя лятучыя апараты, што, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
З пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэмы апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка