Беларусь на запыт Інтэрпола выдала Аўстрыі абвінавачанага ў крадзяжах

17 красавіка, Позірк. Беларусь “у рамках міжнароднага ўзаемадзеяння” перадала Аўстрыі “зламысніка, які адшукваецца за здзяйсненне шэрагу злачынстваў”, паведаміла 17 красавіка Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што інфармацыя пра знаходжанне гэтага мужчыны на беларускай тэрыторыі паступіла па каналах Інтэрпола.
“У Беларусі 38-гадовы грамадзянін адной з краін Каўказскага рэгіёну быў затрыманы пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы ў сувязі са знаходжаннем у міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола, — цытуе прэс-служба МУС намесніка начальніка нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Беларусі Леаніда Рахленку. — Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні серыі ў крадзяжоў з пранікненнем у жыллё ў складзе арганізаванай злачыннай групы на тэрыторыі Аўстрыі”.
Разгледзеўшы просьбу пра выдачу, якая паступіла ад аўстрыйскіх праваахоўнікаў, Генеральная пракуратура Беларусі вырашыла яго экстрадзіраваць “для далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці”. Працэдура перадачы абвінавачанага адбылася ў пункце пропуску Брэст на мяжы з Польшчай.
У МУС заявілі, што “гэта яшчэ адзін паказальны прыклад таго, што, нягледзячы на санкцыйную палітыку шэрагу краін адносна Беларусі, канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж праваахоўнымі ведамствамі працягваецца”.
Паводле інфармацыі ведамства, “за апошні год супрацоўнікамі МУС Беларусі былі затрыманыя і перададзеныя замежным калегам 11 злачынцаў”.
14 красавіка стала вядома, што Беларусь перадала Літве яе грамадзяніна Ігнаса Ёмантаса, які ў чэрвені 2022 года за ўтойванне падаткаў быў прыгавораны на радзіме да 1 года і 3 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.
Беларускія пагранічнікі затрымалі Ёмантаса 29 снежня 2024 года, калі той спрабаваў трапіць у краіну па чужым пашпарце. Пазней яго прыгаварылі да 2 гадоў пазбаўлення волі, аднак у зняволенні ён прабыў толькі чатыры месяцы.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка