Абгрунтаванне праекта па павелічэнні ядзерных магутнасцей Беларусі мусіць быць гатовае да сярэдзіны года — МЗС РФ

14 красавіка, Позірк. Беларусь зацікаўленая ў далейшай супрацы з Расіяй у сферы атамнай энергетыкі, заявіў кіраўнік другога дэпартамента краін СНД Міністэрства замежных спраў РФ Аляксей Палішчук у інтэрв’ю МІА “Россия сегодня”, перадрукаваным 13 красавіка на сайце знешнепалітычнага ведамства.
“Цяпер разглядаюцца варыянты будаўніцтва ў Беларусі або дадатковага, трэцяга, энергаблока ўжо дзейнай БелАЭС у Астраўцы, або новай двухблочнай АЭС у Магілёўскай вобласці”, — заявіў расійскі чыноўнік.
Паводле слоў Палішчука, профільныя ведамствы Беларусі і РФ сфармавалі рабочую групу для абмеркавання тэхнічных і фінансавых умоў праекта. Група, адзначыў ён, ужо правяла некалькі сустрэч, на якіх “разглядаўся цэлы комплекс пытанняў”, сярод якіх “лакацыя будучай станцыі, цэнавыя параметры праекта, тып рэактараў, тэрміны будаўніцтва і іншыя аспекты”.
“Гэтыя пытанні абмяркоўваюцца і ў іншых фарматах, уключаючы рэгулярныя сустрэчы кіраўніцтва дзяржкарпарацыі “Расатам” і ўрада Беларусі, — заявіў прадстаўнік МЗС. — Цяпер Мінэнерга Беларусі, абапіраючыся на вынікі праведзеных пасяджэнняў, распрацоўвае тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта. Праца мусіць быць завершаная да сярэдзіны года. Зыходзім з таго, што ў дакуменце будуць вызначаныя ўсе яго асноўныя параметры”.
На працягу апошніх гадоў Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра магчымасць будаўніцтва другой атамнай станцыі. Ён даручаў чыноўнікам ацаніць мэтазгоднасць павелічэння колькасці энергаблокаў дзейнай Беларускай АЭС або збудаванні яшчэ аднаго ядзернага энергетычнага аб’екта.
14 сакавіка, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ, ён заявіў, што Беларусі “трэба будзе больш электраэнергіі”, таму ўлады ў Мінску “папрасілі расіян, калі маецца магчымасць, пабудаваць другую электрастанцыю”.
Паводле яго слоў, другую АЭС можна пабудаваць на “ўсходніх межах”: “Калі раптам што, Бранскую і іншыя вобласці, і новыя рэгіёны Расіі мы можам забяспечыць электрычнасцю”. Пад “новымі рэгіёнамі” ён, відавочна, меў на ўвазе анексаваныя РФ тэрыторыі Украіны.
31 сакавіка міністр энергетыкі Дзяніс Мароз паведаміў журналістам, што Беларусь рыхтуецца да тэхнічных перагавораў з РФ пра будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі.
Збудаванне першай станцыі — Беларускай АЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) — завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.

- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


