Рассельгаснагляд без тлумачэння прычын забараніў увозіць у РФ прадукцыю “Малочнага гасцінца”

12 красавіка, Позірк. Прадукцыю вытворчага ўчастка “Малочны гасцінец” ААТ “Мінскі малочны завод № 1” з 12 красавіка нельга ўвозіць на тэрыторыю Расіі, вынікае з указання, якое Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) разаслала кіраўнікам сваіх тэрытарыяльных упраўленняў і Федэральнай мытнай службе.
Згодна з дакументам, Рассельгаснагляд папрасіў Дэпартамент ветэрынальнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі з 11 красавіка “прыпыніць ветэрынарную сертыфікацыю на адрасы расійскіх атрымальнікаў малочнай прадукцыі”, вырабленай “Малочным гасцінцам”.
Ведамства даручыла давесці гэтую інфармацыю да ведама кіраўнікоў “органаў кіравання ветэрынарыяй” суб’ектаў РФ і “ўсіх зацікаўленых арганізацый і асоб, якія ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць”.
Пры гэтым прычыны, з якіх прынятае адпаведнае рашэнне, у дакуменце не пазначаныя.
10 красавіка Рассельгаснагляд паведаміў пералічаным вышэй адрасатам, што ў гатовай рыбнай прадукцыі беларускага ТАА “Фішмэн Паўэр” выяўленыя бактэрыі групы кішачнай палачкі (БГКП); мясе птушкі ЗАТ “Сервалюкс Агра” і паўфабрыкатах птушкі ТАА “Смалявічы Бройлер” — лістэрыі, а таксама субпрадуктах птушкі (сэрца) абодвух гэтых прадпрыемстваў — дынітракарбанілід; вараным каўбасным вырабе ТАА “Вялес-Міт” — бензілпеніцылін і метабаліт фурацыліна (СЕМ); прэміксе для птушак ЗАТ “Экамол Агра” — сальманела.
У сувязі з гэтым расійскае ведамства папрасіла беларускіх калег пазначыць у Рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза, што адносна прадукцыі гэтых арганізацый павінен быць узмоцнены лабараторны кантроль.
З 3 красавіка, згодна з указаннем Рассельгаснагляду, у РФ зноў можна пастаўляць прадукцыю каўбаснага цэха па вытворчасці мясапрадуктаў і каўбасных вырабаў ААТ “Александрыйскае”, але неабходны ўзмоцнены лабараторны кантроль. Раней у адпаведнай прадукцыі выявілі “парушэнне БГКП (каліформы)”.

- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ў студзені падаражэлі на 4,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

