У “спіс экстрэмістаў” дададзена 27 чалавек

11 красавіка, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 11 красавіка дададзена яшчэ 27 чалавек. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 5.142 пазіцыі.
Усе ўнесеныя ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
“Экстрэмістамі” прызнаныя палітвязні Юрыйс Ганінс (асуджаны на 6 гадоў паводле арт. 361 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса), прыгавораныя да невядомых тэрмінаў Раман Якімянок (арт. 130, 368), Вітольд Шалкевіч (ч. 1 і 3 арт. 130, ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 342, ч. 1 і 2 арт. 368, 369, 370, 391), а таксама асуджаныя паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 Дзмітрый Вдовін, Андрэй Дарошка, Вячаслаў Ільіч, Ігар Кісляк, Віталь Папроцкі.
Аналагічны статус цяпер маюць асуджаныя на невядомыя тэрміны Ірына Дзюбанава (ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 174), Сяргей Зеляноўскі (ч. 1 арт. 342, ч. 3 арт. 361), Андрэй Піута (арт. 369), Юлія Столяр (ч. 1 арт. 368), Аляксандр Клімко і Іван Кісель (абодва паводле ч. 1 арт. 342).
Таксама ў спісе цяпер фігуруюць Віктар Кухарчук, Аляксандр Суша, Андрэй Лайкоў, Аляксандр Плужнікаў, Кірыл Поўх, Марына Поўх, Уладзімір Гурын, Ганна Амільковіч, Дзмітрый Макін, Мікіта Раманюк, Галіна Раманюк, Наталля Наважылава, Наталля Гурына. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, што звычайна азначае вынясенне выраку, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 174 — ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей або ад кампенсацыі выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 370 — знявага дзяржаўных сімвалаў;
- арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля.
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка