Трэба глядзець наперад і бачыць іншыя кірункі і магчымыя тэатры ваенных дзеянняў — Лукашэнка пра вучэнні “Захад-2025“

10 красавіка, Позірк. “Нягледзячы на тое, што ідзе вайна, спецыяльная ваенная аперацыя, мы з прэзідэнтам Пуціным дамовіліся, што вайна вайной, але трэба глядзець наперад і трэба бачыць іншыя напрамкі і магчымыя тэатры ваенных дзеянняў, не дай бог. Таму мы будзем праводзіць гэтыя вучэнні для Беларусі і Расіі“. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір“ (запісана 8 красавіка, фрагменты апублікаваныя 10 красавіка), кажучы пра запланаваныя на верасень вучэнні “Захад-2025“.
“Асноўную ролю павінна ў сілу пэўных прычын адыграць Беларусь. Таму што адцягненне вялікае войскаў Расійскай Федэрацыі цяпер. Ну, настаў час і нам паказаць, што мы многае ўмеем. Тут будуць прысутнічаць і расейскія войскі. Таму мы будзем рабіць усё, каб абараніць нашу агульную Айчыну. Агульнае яно ў нас ад Брэста да Уладзівастока“, — заявіў Лукашэнка, які адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны і ў лютым 2022 года дазволіў войскам РФ уварвацца ў суседнюю краіну з беларускай тэрыторыі пасля вучэнняў “Саюзная рашучасць — 2022“.
15 жніўня 2024 года ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія“ Лукашэнка прыгразіў Захаду ператварыць абарончыя планы ў наступальныя.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка