Прадстаўнікі BelPol абмеркавалі з МЗС Германіі санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі
6 красавіка, Позірк. Для “прадастаўлення дакладнай і ўсебаковай інфармацыі пра ўнутраную сітуацыю ў Беларусі”, а таксама абмеркавання “магчымых напрамкаў міжнароднага рэагавання” прадстаўнікі аб’яднання былых сілавікоў BelPol правялі брыфінг у Міністэрстве замежных спраў Германіі.
Як паведамляецца на сайце гэтай арганізацыі, нямецкаму боку паведамілі пра тое, што ў Беларусі па-ранейшаму ўзмацняюцца палітычныя рэпрэсіі, праводзяцца масавыя затрыманні, ужываецца гвалт да зняволеных, абмяжоўваюцца грамадзянскія свабоды і дзейнасць незалежных СМІ.
“Прадстаўлены факты пра рост вайсковых выдаткаў, павелічэнне вытворчых магутнасцей у абароннай прамысловасці, а таксама пра будаўніцтва аб’ектаў вайсковай інфраструктуры з удзелам як расійскіх, так і кітайскіх адмыслоўцаў”, — адзначыла аб’яднанне.
Бакі абмеркавалі “наяўны эфект міжнародных санкцый”, BelPol прадставіў “прапановы па іх узмацненні”. Падкрэсліваецца, што “асаблівая ўвага” пры гэтым была нададзеная неабходнасці “адаптацыі санкцыйных механізмаў ва ўмовах іх сістэмнага абходу”.
Арганізацыя прывяла канкрэтныя прыклады ўдзелу нямецкіх кампаній у пастаўках камплектуючых, што выкарыстоўваюцца на падсанкцыйных беларускіх прадпрыемствах. Гэта “патрабуе дадатковай праверкі і, магчыма, адміністрацыйных рашэнняў з боку нямецкіх рэгулятараў”, мяркуе BelPol.
Прадстаўнікі аб’яднання былых сілавікоў таксама звярнулі ўвагу на прыкметы эскалацыі, у тым ліку актывізацыю вайсковых вучэнняў, размяшчэнне вайсковай тэхнікі на мяжы з Еўрасаюзам і рост рыторыкі, скіраванай на канфрантацыю з НАТО.
“Улічваючы сур’ёзнасць прадстаўленых даных і стратэгічнае значэнне Германіі ў сістэме еўрапейскай знешняй палітыкі, можна канстатаваць высокую зацікаўленасць у далейшым ўзаемадзеянні паміж BelPol і нямецкімі дзяржаўнымі структурамі”, — адзначыла арганізацыя, заявіўшы пра наяўнасць палітычнай волі для “паглыблення супрацы” і магчымага “пашырэння каардынацыі па пытаннях маніторынгу санкцыйнай палітыкі, сумесных аналітычных ініцыятыў”.
1 красавіка прадстаўнікі арганізацыі правялі брыфінг у Чэхіі.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка