У першым квартале фізасобы прадалі валюты амаль на 50 млн долараў больш, чым набылі

4 красавіка, Позірк. У студзені — сакавіку 2025 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 2 млрд 963,7 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 3 млрд 12,5 млн (адмоўнае сальда — 48,9 млн).
Наяўнай валюты набыта на 1 млрд 926,7 млн, прададзена — на 2 млрд 350,9 млн (-424,2 млн), безнаяўнай — на 1 млрд 36,9 млн і 661,6 млн адпаведна (+375,3 млн).
У 2024 годзе фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 11 млрд 73,5 млн долараў, прадалі — на 12 млрд 770,1 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 696,6 млн). Наяўнай валюты набыта на 7 млрд 443,9 млн, прададзена — на 10 млрд 109,8 млн (-2 млрд 665,8 млн), безнаяўнай — на 3 млрд 629,6 млн і 2 млрд 660,3 млн адпаведна (+969,2 млн).
На 10,25% (з 3,4735 да 3,1176 рубля) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 сакавіка 2025-га (па выніках студзеня і студзеня — лютага таксама другое месца, -1,73% і -8,54% адпаведна).
Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе Беларусь займала другое месца па росце афіцыйнага курса долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца па яго падаражанні (+22,59%).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гомельскай вобласці мінулай ноччу паўтарыўся рэкорд холаду 1900 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа кошт бюджэту ў 2024 годзе праведзена 1,5 тыс. поўных цыклаў лячэння бясплоддзя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПаводле даных Мінадукацыі, у Беларусі каля 16 тыс. дзяцей — сіроты і пакінутыя без апекі бацькоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года прампрадукцыя падаражэла на 4,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў красавіку 2025 года выраслі на 1%, у гадавым вымярэнні — на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка