Лукашэнка праводзіць пасяджэнне Савета бяспекі па шырокім коле пытанняў бяспекі
3 красавіка, Позірк. Пасяджэнне Савета бяспекі па шырокім коле пытанняў нацыянальнай бяспекі і мерах па яе ўмацаванні праводзіць 3 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
На сустрэчы плануецца прааналізаваць сітуацыю “ў розных сферах нацыянальнай бяспекі — ад вайсковай да эканамічнай”, даць ёй “рэальную ацэнку”, а таксама абмеркаваць “пагрозы і рэагаванне на іх” у 2025 годзе.
“Упершыню ў фармаце пасяджэння Савета бяспекі неабходна прадметна абмеркаваць абстаноўку ў кожнай з дзевяці сфер нацыянальнай бяспекі, — заявіў Лукашэнка. — Пазначаныя пытанні ў поўным аб’ёме ўтрымліваюцца ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якая была зацверджана рашэннем Усебеларускага народнага сходу”.
“Канцэпцыя — важнейшы дакумент стратэгічнага планавання, і ён закранае асноўныя інтарэсы людзей, іх жыццёвыя прыярытэты. У першую чаргу — гарантыі міру і бяспекі. Не толькі сёння, але і ў будучым”, — сказаў ён.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. У дачыненні да Беларусі ўведзена некалькі пакетаў еўрапейскіх санкцый як праз падтрымку расійскай агрэсіі, так і ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў краіне.
- У першую пяцідзёнку сакавіка актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, фіксавалася толькі ля мяжы з ЛатвіяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



