Польскія праваахоўнікі не маюць прыярытэтнай версіі знікнення Мельнікавай, заяўляе Латушка

2 красавіка, Позірк. Польскія праваахоўныя органы “не маюць прыярытэтнай версіі” знікнення спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай, паведаміў 2 красавіка лідар фракцыі КР “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Палітык заявіў пра гэта пасля сустрэчы з прадстаўнікамі адпаведных органаў. “Паводле іх інфармацыі, месцазнаходжанне <…> Мельнікавай на сённяшні дзень устанавіць не ўдалося”, — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
1 красавіка Латушка таксама паведамляў пра адсутнасць навін па сітуацыі з Мельнікавай.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі.
Паўнамоцтвы кіраўніка КР часова перайшлі да віцэ-спікера Станіславы Гліннік — “у сувязі з немагчымасцю” Мельнікавай “выконваць свае абавязкі”.
Раніцай 29 сакавіка прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі паведаміў, што польскія службы “атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі КР Беларусі ўжо некалькі дзён не могуць звязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай”.
30 сакавіка стала вядома, што ў КР створана працоўная група па высвятленні абставінаў, звязаных са знікненнем спікера. Яе ўзначаліў кіраўнік пастаяннай камісіі па справах студэнцтва, прадстаўнік фракцыі “Наша Справа / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты” Аляксандр Паршанкоў.
Старшыня ПАСЕ Тэадорас Русопулас і генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні аб дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру выказалі занепакоенасць у сувязі са знікненнем Мельнікавай і заклікалі дапамагчы ў яе пошуках.
1 красавіка Гліннік заявіла, што “нягледзячы на цяжкую сітуацыю”, звязаную са знікненнем Мельнікавай, КР працягвае працаваць у штатным рэжыме.
Мельнікава была абраная спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання 11 ліпеня 2024 года ад блока “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”, які значна апярэдзіў астатнія каманды ў колькасці атрыманых галасоў і ў выніку заняў 28 з 80 месцаў у КР.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



