Беларусь і М’янма “значна актывізуюць кантакты” ў вайсковай сферы — прадстаўнік Мінабароны

29 сакавіка, Позірк. Усе запланаваныя перагаворы міністра абароны Віктара Хрэніна ў рамках візіту ў М’янму адбыліся, паведаміў 29 сакавіка памочнік чыноўніка па пытаннях міжнароднай вайсковай супрацы (МВС), начальнік дэпартамента МВС Валерый Равенка.
“Вынікам стане значная актывізацыя кантактаў у вайсковай сферы па пытаннях адукацыі, абмену досведам у падрыхтоўцы войскаў, пабудовы шэрагу сістэм забеспячэння”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Як паведамляў “Позірк”, па выніках перагавораў 28 сакавіка ў Нейп’іда Хрэнін і яго м’янманскі калега Маунг Маўнг Эй падпісалі пратакол, які пацвярджае намеры дзвюх краін умацаваць вайсковую супрацу.
Беларуская вайсковая дэлегацыя на чале з Хрэніным прыбыла ў М’янму 27 сакавіка. На другі дзень візіту ў гэтай краіне ў Паўднёва-Усходняй Азіі адбыўся моцны землятрус, які прывёў да маштабных разбурэнняў і гібелі больш як 1 тыс. чалавек.
Падземныя штуршкі адчуваліся ў суседніх краінах, у тым ліку ў Тайландзе. У сталіцы краіны Бангкоку абрынулася некалькі вышынных будынкаў. Загінула не менш за дзесяць чалавек, паўтара дзясятка апынулася пад заваламі.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


