Канстытуцыйны суд папракнуў грамадзян, што пісалі звароты, у прававой непісьменнасці

15 сакавіка, Позірк. У 2024 годзе ў Канстытуцыйны суд (КС) паступіла 530 зваротаў, толькі 103 (19,4%) з іх “у пэўнай меры” адказвалі крытэрыям канстытуцыйнай скаргі, гаворыцца ў пасланні КС пра стан канстытуцыйнай законнасці.
Згодна з дакументам, апублікаваным 15 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у скаргах “выкладзеныя пытанні, звязаныя з парушэннем правоў пры прымяненні працоўнага, жыллёвага, зямельнага, пенсійнага, падатковага, а таксама крымінальна-працэсуальнага, адміністрацыйнага і грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства”.
Суд адзначыў, што звароты грамадзян вывучаюцца ў адпаведнасці з законам “Аб канстытуцыйным судаводстве”, затым вызначаецца спосаб іх “далейшага вырагэння з улікам захавання ўмоў дапушчальнасці, агульных патрабаванняў да зместу канстытуцыйнай скаргі”.
“Аналіз скаргаў паказвае, што грамадзянамі не выконваюцца ў поўнай меры палажэнні гэтага закона, што з’яўляецца падставай для адмовы ва ўзбуджэнні вытворчасці па справе”, — гаворыцца ў пасланні.
Адзначаецца, што КС для садзейнічання ў ажыццяўленні права на доступ да канстытуцыйнага правасуддзя праводзіць “шырокае інфармаванне грамадзян, юрыдычнай супольнасці пра сваю дзейнасць па абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, пра практычную рэалізацыю палажэнняў абноўленай Канстытуцыі”.
Эфектыўнасць рэалізацыі канстытуцыйнай скаргі, падкрэслівае суд, “шмат у чым будзе залежаць ад дзейнасці адвакатаў, якія маюць права прадстаўляць інтарэсы грамадзян” у КС, а таксама “ад якасці аказання юрыдычнай дапамогі ў мэтах ажыццяўлення і абароны правоў і свабод грамадзян”.
Разам з тым, гаворыцца ў пасланні, “наяўнасць у заканадаўчых актах прабелаў і прававой нявызначанасці не дазваляе забяспечваць у поўнай меры канстытуцыйны прынцып вяршэнства права, стварае магчымасць такога разумення і прымянення прававых норм, якое можа прыводзіць да парушэння канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна”.
Па выніках разгляду адной са скаргаў КС “прызнаў наяўнасць канстытуцыйна значнага прабелу ў прававым рэгуляванні, які выклікаў прававую нявызначанасць узаемазвязаных” палажэнняў арт. 12.4 ПВКаАП (злучэнне спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях) і арт. 7.4 КаАП (накладанне адміністрацыйнага спагнання пры ўчыненні некалькіх адміністрацыйных правапарушэнняў).
Гэтыя артыкулы, на думку КС, “не забяспечваюць прававую дакладнасць пры накладанні адміністрацыйных спагнанняў за здзяйсненне некалькіх адміністрацыйных правапарушэнняў, што ўтвараюць сукупнасць”. Парламенту прапанавана “ліквідаваць выяўлены прабел у прававым рэгуляванні з улікам прававых пазіцый Канстытуцыйнага суда”.
Магчымасць для грамадзян наўпрост звяртацца ў КС са скаргамі прадугледжаная новай рэдакцыяй закона аб канстытуцыйным судаводстве, якая набыла моц 1 кастрычніка 2023 года.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



