Улады Беларусі і Грузіі хочуць надаць “дадатковую дынаміку” міждзяржаўнаму дыялогу

11 сакавіка, Позірк. “Узаемную зацікаўленасць у наданні міждзяржаўнаму дыялогу дадатковай дынамікі” пацвердзілі на сустрэчы 10 сакавіка ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Павел Уцюпін і амбасадар Грузіі ў Беларусі Георгій Саганялідзэ.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, грузінскі дыпламат уручыў беларускаму чыноўніку копіі даверчых грамат.
Паведамляецца, што бакі сярод іншага абмеркавалі планы па падрыхтоўцы “сумесных мерапрыемстваў на розных узроўнях”.
Грузія стала адной з краін, у якую эмігравала нямала беларусаў, ратуючыся ад распачатых пасля падзей 2020 года рэпрэсій. У краіне пражывае каля 12 тыс. беларускіх грамадзян. Іх колькасць паступова змяншаецца ў сувязі з працяглым палітычным крызісам і заканчэннем тэрміну дзеяння пашпартоў, якія пасля ўказа Аляксандра Лукашэнкі, выдадзенага ў верасні 2023 года, немагчыма абмяняць за мяжой.
Улады Грузіі адхіляюць усе заявы беларусаў пра наданне прытулку. Кіроўная партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі пайшла на канфрантацыю з Еўрасаюзам і ЗША, прызнае рэжым Лукашэнкі (абраны аднапартыйным парламентам прэзідэнт Міхеіл Кавелашвілі павіншаваў таго з “перавыбраннем”), яе метады барацьбы з апазіцыяй усё больш нагадваюць беларускія.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


