У адказ на абразы Латушка прапанаваў Ярмошынай падумаць пра адказнасць за злачынствы, “якія яна здзяйсняла на працягу дзесяцігоддзяў“
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 9 сакавіка 2025 года ў 13:37

9 сакавіка, Позірк. “Лідзіі Ярмошынай лепш падумаць пра тыя злачынствы, якія яна здзяйсняла на працягу дзесяцігоддзяў, здраду беларускаму народу, што выявілася ў сістэматычных фальсіфікацыях волевыяўлення грамадзян і прывяло ў выніку да злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, тысячам палітвязняў, сотням тысяч ахвяр і масавых дэпартацыях беларусаў, а таксама да агрэсіі супраць Украіны“. Пра гэта заявіў “Позірку“ намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былы амбасадар, міністр, кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка, каментуючы публічныя абразы на яго адрас з боку былой старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.
“Калі б у Беларусі ў выніку выбараў даўно, а тым больш у 2020-м адбыліся дэмакратычныя змены, то не было б гэтага тэрору ўнутры краіны і хутчэй за ўсё не было б вайны супраць Украіны“, — заявіў Латушка. На яго думку, за гэта яна нясе “не толькі прававую, як яна выдатна разумее, але таксама маральную адказнасць“.
“З гэтым грузам ёй ісці далей па жыцці. А я вольны чалавек. Свабода і праўда на баку тых, хто служыць краіне і людзям, а не рэжыму“, — падкрэсліў палітык.
Паводле слоў Латушкі, ён “ні на хвіліну, ні на секунду“ не шкадуе, што ў 2020 годзе перайшоў на бок беларусаў — “разам са многімі чыноўнікамі, амбасадарамі, сотнямі дыпламатаў, дырэктарамі тэатраў, артыстамі, прыняўшы бок праўды і закона“.
“Раскол элітаў адбыўся, ён быў вялікім, але недастатковым, каб пазбавіцца ад тыраніі“, — адзначыў кіраўнік НАУ.
Ён падкрэсліў, што можа прапусціць абразы на свой адрас, “але абраза Ярмошынай беларусаў, якіх яна называе “ідыётамі“ і “смаркачамі“, кажа пра яе жыццёвую пазіцыю: у вар’яцтве любіць правадыра і адначасова пагарджаць беларускім народам, злачынна ігнаруючы ягоную волю“.
З абразлівымі выказваннямі на адрас удзельнікаў пратэстаў 2020 года і лідараў беларускіх дэмсілаў Ярмошына выступіла 7 сакавіка ў праграме “Скажинемолчи” (“Скажынемаўчы”) на тэлеканале “Беларусь 1“.
Сярод удзельнікаў падзей пяцігадовай даўнасці, заявіла яна, былі “скончаныя падлюкі і нягоднікі“: “Я, напрыклад, лічу, такім былога амбасадара і былога дырэктара Купалаўскага тэатра [Паўла Латушку]. Чаму? Таму што гэты чалавек верай і праўдай служыў рэжыму, быў аблашчаны гэтым рэжымам да немагчымасці. І здзейсніў падобную здраду”.
Не называючы прозвішча Латушкі, Ярмошына таксама абвінаваціла яго ў “разбурэнні творчага калектыву” тэатра.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
