Літоўскія памежнікі выявілі склад кантрабандных цыгарэт на мяжы з Беларуссю

7 сакавіка, Позірк. Склад кантрабандных беларускіх цыгарэт выявілі памежнікі ў Шальчынінкайскім самакіраванні Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.
Нелегальны тавар — 12 скрынь з лагатыпам гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман” з 8,4 тыс. пачкаў цыгарэт “NZ Gold” — быў схаваны ў закінутым доме ў вёсцы Сакалінес, што месціцца на самай мяжы з Беларуссю (Варонаўскі раён Гродзенскай вобласці). Кошт кантрабандных цыгарэт з улікам падаткаў, паводле ацэнкі літоўскага боку, перавышае 37 тыс. еўра.
“У сувязі з незаконным валоданнем таварамі, якія абкладаюцца акцызамі, у Варанскім памежным атрадзе распачатае дасудовае расследаванне, якім кіруе пракурор 2-га аддзела крымінальнага пераследу Вільнюскай акруговай пракуратуры. За такое злачынства законам прадугледжаны штраф ці пазбаўленне волі на тэрмін да 4 год. Памежнікі працягваюць актыўныя дзеянні <…> для высвятлення датычных асоб”, — гаворыцца ў паведамленні САДМ.
На пачатку сакавіка літоўская памежная служба паведаміла, што з пачатку года было перахоплена 99 партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі з дапамогай паветраных шароў (за ўвесь 2024 год — 226, 2023 — тры, 2022 — аніводнай).

Рэзка ўзрасла кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка