Расіянін прамаўчаў пра буйную суму грошай пры ўездзе ў Беларусь, распачатая крымінальная справа

1 сакавіка, Позірк. Гродзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Расіі паводле ч. 2 арт. 228 КК (кантрабанда — незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС у буйным памеры наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў), паведаміла 28 лютага прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына “разам з кіроўцам і іншымі пасажырамі аўто” заехаў у Беларусь з Літвы па “чырвоным калідоры” пункта пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай).
“На пытанне мытнікаў пра магчымую наяўнасць тавараў і грашовых сродкаў, якія неабходна задэклараваць, ён адказаў адмоўна, — гаворыцца ў паведамленні. — Аднак пры правядзенні кантролю мытнікі высветлілі, што расіянін перамяшчае 226 тыс. расійскіх рублёў (звыш 2,5 тыс. долараў. — “Позірк”.) і больш за 47 тыс. долараў ЗША. Высветлена, што наяўную пры сабе суму, што вынятая да рашэння суда, ён не задэклараваў наўмысна”.
Санкцыя паводле згаданай часткі артыкула аб кантрабандзе — штраф, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
Мытны камітэт нагадаў, што пры перасячэнні мяжы ў абавязковым парадку належыць дэклараваць сумы наяўных грошай звыш 10 тыс. долараў у эквіваленце (з дакументамі, якія пацвярджаюць паходжанне, — звыш 100 тыс. долараў).

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія чатыры дні Польшча зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржарганізацыі купілі ў першым паўгоддзі за мяжой тавараў на 95 млн долараў больш, чым прадалі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка