У “спіс тэрарыстаў” КДБ унёс трох палітвязняў
27 лютага, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 27 лютага ўнёс яшчэ трох чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”. Адпаведныя змены ўнесеныя ў дакумент, размешчаны ў спецыяльным тэлеграм-канале КДБ.
Спіс папоўнілі прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітвязнямі Павел Шорахаў, Аляксандр Судніковіч і Антон Ільін.
Падставай для ўключэння ў спіс стала “набыццё законнай моцы” прысудаў, вынесеных згаданым асобам паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Судніковіч абвінавачваўся таксама па артыкулах 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), 368 (абраза прэзідэнта) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Рашэнні судоў па згаданых асобах праваабаронцам невядомыя.
У “спісе тэрарыстаў” 1.352 пазіцыі і 1.249 чалавек, з іх 555 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



