У суд накіраваная справа пецярых беларусаў, якія абвінавачваюцца ў “злачынствах” у складзе палка Каліноўскага

25 лютага, Позірк. Генеральная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу паводле абвінавачання пецярых грамадзян Беларусі “ў здзяйсненні шэрагу экстрэмісцкіх, тэрарыстычных і іншых злачынстваў”.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, ім інкрымінаваны “ўдзел у злачыннай арганізацыі, змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады, акты тэрарызму, наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць сродкаў чыгуначнага транспарту, удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі”.
Усе яны праходзяць па працэдуры спецыяльнай вытворчасці.
Паводле матэрыялаў справы, “абвінавачваныя не пазней за жнівень 2020 года ўчынілі шэраг злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.
Сцвярджаецца, што адзін з іх у 2021 годзе “добраахвотна ўступіў у склад узброенага фарміравання — 46-га асобнага штурмавага батальёна “Данбас” Узброеных сіл Украіны”, пасля чаго “прайшоў навучанне і іншую падрыхтоўку” і “браў удзел у ваенных дзеяннях на баку ўзброенага фарміравання Украіны ў канфлікце паміж і Данецкай і Луганскай народных рэспублік, з другога боку”.
Паведамляецца таксама, што “мужчына знішчыў выдадзены на яго імя ваенны білет грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, здымаючы працэс знішчэння на відэа, пра што пасля размясціў відэазапіс у сетцы інтэрнэт”.
Абвінавачаныя, як сцвярджаецца, “у мэтах ажыццяўлення сумеснай злачыннай дзейнасці на тэрыторыі Украіны, Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама ў мэтах здзяйснення экстрэмісцкіх, тэрарыстычных і іншых злачынстваў для захопу ўлады ў Беларусі ўзброеным шляхам у 2022 годзе ўвайшлі ў склад злачыннай арганізацыі “Полк імя Кастуся Каліноўскага”, у складзе Беларусь”.
Генпракуратура заявіла, што мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў дачыненні да абвінавачаных “прыменена правільна, падстаў для яе змянення або скасавання няма”. Пры гэтым не ўдакладняецца, вынесена гэтае рашэнне завочна ці фігуранты знаходзяцца ў Беларусі.
Імёны абвінавачаных не называюцца.
Разам з тым 10 снежня 2024 года СК абвясціў спецвытворчасці ў дачыненні да пяці беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць ва Украіне, якія маюць дачыненне да палка Каліноўскага (ПКК). Гаворка ішла пра Арцёма Бігеля, Вячаслава Граноўскага, Яну Мельнікаву, Ігната Кірэева, а таксама былога парамедыка ПКК Анастасію Махамет.
13 снежня СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да васьмі беларускіх добраахвотнікаў, якія маюць або мелі дачыненне да ПКК. Аляксей Манчынскі, Раман Яроменка, Павел Кахновіч, Ціхан Клюкач, Яўген Каранкевіч, Аляксандр Пятроўскі, Яўген Салохін, Ягор Іспенькоў абвінавачваюцца паводле розных набораў артыкулаў КК.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК узбуджана крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога структуры або намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
25 верасня стала вядома, што ПКК прызнаны беларускімі ўладамі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. У адказ на гэта полк заявіў, што прызнае “тэрарыстычнай арганізацыяй” рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ дачны сезон пенсіянеры зноў змогуць ездзіць на цягніках эканомкласа са скідкай 50%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства