“Мінскводаканал” папярэдзіў пра магчымае пагаршэнне якасці вады на паўночным усходзе сталіцы

25 лютага, Позірк. Праз адключэнне электраэнергіі 25 лютага ў 8:54 спынілася помпавае абсталяванне водазабору № 5 “Бараўляны”, паведамляе прадпрыемства “Мінскводаканал”.
“Адбылося зніжэнне ціску на вадаправоднай сетцы ў квартале вуліц Мірашнічэнкі — Сядых — Лагойскі тракт — Гамарніка — Каліноўскага — Цікоцкага — Карбышава. Магчымае пагаршэнне якасці вады ў акрэсленай зоне ўплыву”, — гаворыцца ў паведамленні.
Прадпрыемства выслала брыгады для “рэгламентных работ, скіраваных на ліквідацыю магчымых наступстваў, выкліканых адключэннем на кабельных сетках”.
У 9:50 прэс-служба Мінгарвыканкама паведаміла, што “Мінскія кабельныя сеткі” аднавілі энергазабеспячэнне, праводзіцца “плаўны запуск помпаў і аднаўленне ціску ў водаправоднай сетцы”.
Сёлета 10 студзеня Мінск пачаў цалкам забяспечвацца вадой з артэзіянскіх крыніц.
Паводле даных прадпрыемства “Мінсктранс”, шэраг тралейбусаў і трамваеў не курсіраваў з 8:47 да 9:30 праз адсутнасць напругі на вуліцах Філімонава, Кедышкі, Кнорына, Кузьмы Чорнага, Мірашнічэнкі, Каліноўскага, а таксама бульвары Талбухіна і Лагойскім тракце.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка