Электразабеспячэнне ў Кобрыне адноўлена — Мінэнерга
24 лютага, Позірк. Наступствы аварыі на падстанцыі “Кобрын — Заходняя” ліквідаваныя, вынікае з паведамлення, апублікаванага прэс-службай Міністэрства энергетыкі 24 лютага ў 13:26.
Ведамства адзначыла, што “раніцай у выніку тэхналагічнага парушэння ў працы абсталявання” на згаданай падстанцыі (110 кВ) “часова адсутнічала электразабеспячэнне часткі спажыўцоў раённага цэнтра”.
“Энергетыкі прадпрыемства “Брэстэнерга” аператыўна пачалі выкананне работ і цалкам аднавілі электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў. Электра- і цеплазабеспячэнне горада ажыццяўляецца ў поўным аб’ёме. У працах было задзейнічана больш за 40 чалавек персаналу і 6 адзінак тэхнікі”, — заявіла Мінэнерга.
За гадзіну да рэакцыі энергетычнага ведамства Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што аварыйнае адключэнне падстанцыі адбылося ўначы 24 лютага. Адзначалася, што інцыдэнт прывёў да абясточвання 88 трансфарматарных падстанцый, чатырох устаноў сярэдняй адукацыі і пяці ўстаноў дашкольнай адукацыі, аб’ектаў гандлю, а таксама больш за 7 тыс. абанентаў прыватнага сектара.
Да таго моманту, паводле інфармацыі МНС, было адноўлена электразабеспячэнне школ і дзіцячых садкоў, але без святла заставалася 500 абанентаў у прыватным сектары.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



