Транзіт тавараў праз Беларусь у ЕС скараціўся — польскі чыгуначны партал

11 лютага, Позірк. Аб скарачэнні аб’ёму грузавых перавозак праз чыгуначны пункт пропуску Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст) паведамляе польскі галіновы партал Rynek kolejowy.
Адзначаецца, што ў лістападзе праз згаданы пункт пропуску праходзіла 27 таварных цягнікоў у суткі, у снежні — 23.
У публікацыі гаворыцца, што ў 2021 годзе беларуска-польскую мяжу праз Цярэспаль перасякала каля 50 цягнікоў у суткі, у 2022-м — каля 20.
Дырэктар упраўлення камунікацый Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Рафал Яськоўскі заявіў, што змяншэнне колькасці цягнікоў звязана з прыняццем Расіяй пастановы аб забароне (контрсанкцыях) на транзіт праз яе тэрыторыю прадукцыі, аднесенай да тавараў падвойнага прызначэння.
“Гэта прадукцыя, якая, на думку Расійскай Федэрацыі, можа быць выкарыстана не толькі ў грамадзянскіх, але і ў ваенных мэтах”, — сказаў Яськоўскі.
Паводле яго слоў, на тэрыторыі РФ грузы, якія кіруюцца ў ЕС праз Беларусь, затрымліваюцца і канфіскуюцца. У прыватнасці, у Расіі арыштоўваліся кантэйнеры з кампанентамі для аўтамабільных акумулятараў, удакладніў прадстаўнік ведамства.
Разам з тым, як заяўляецца, МУС Польшчы разглядае перавозкі грузаў праз тэрыторыю Расіі як “звязаныя з высокай рызыкай”.
Rynek kolejowy адзначае, што такая сітуацыя перашкаджае транзіту тавараў з Кітая ў Польшчу і іншыя краіны Еўрасаюза.
Для мінімізацыі рызыкі абыходу Беларуссю і Расіяй адпаведных санкцый Еўрасаюзам забаронены транзіт праз тэрыторыю Беларусі тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння. Размова пра прадукцыю, якая можа садзейнічаць ваенна-тэхнічнаму ўмацаванню або развіццю сектара абароны і бяспекі Беларусі; прадукцыі, якая можа садзейнічаць умацаванню беларускага прамысловага патэнцыялу; тавараў і тэхналогій для авіяцыйнай ці касмічнай прамысловасці; зброі, якая экспартуецца з ЕС. Забаронены не толькі экспарт, але і рээкспарт у Беларусь “стратэгічна важных тавараў і тэхналогій, тактычнай прадукцыі, агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў”.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны Беларусі з Літвой, Польшчай і Латвіяй былі прыпынены ў 2020 годзе з-за пандэміі COVID-19, пасля так і не аднавіліся.
У 2019 годзе на гэтыя напрамкі прыпадала каля 20 працэнтаў усіх міжнародных перавозак па чыгунцы. У Літву было перавезена 380 тыс. пасажыраў, Польшчу — 225 тыс., Латвію — 20 тыс.
Краіны ЕС аднавілі ўнутраныя пасажырскія перавозкі па чыгунцы ў сярэдзіне 2021 года.
Паводле апытання, праведзенага ў пачатку ліпеня 2024 года ў Польшчы, 71,8% жыхароў гэтай краіны падтрымлівае ідэю закрыцця чыгуначных зносін з Беларуссю.
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ прыходам ядзерных тэхналогій у Беларусі пачалі ўкараняць нарматыўную базу РФ — Дзяржатамнагляд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях абноўлена больш за 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка