Іск “Беларуськалія” — мера палітычнага ціску, лічыць прэм’ер Літвы

4 лютага, Позірк. Мерай палітычнага ціску назваў прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас іск вытворцы ўгнаенняў ААТ “Беларуськалій” на 12 млрд еўра, пададзены ў міжнародны арбітражны суд.
“Я ні ў якім разе не ацэньваю абгрунтаванасць гэтых прэтэнзій, абгрунтаванасць гэтых прэтэнзій будзе ацэньваць арбітраж, — цытуе кіраўніка літоўскага ўрада медыя diena.lt. — Усё адно, 16 мільярдаў еўра, 10 млрд ці 12 млрд — гэта не мае ніякага значэння”.
Паводле слоў Палуцкаса, Вільнюс ніяк не будзе рэагаваць на іск. “Маюцца юрысты, якія робяць сваю працу, і яны яе зробяць. Мы лічым, што пазіцыя Літвы правільная”, — падкрэсліў чыноўнік.
У студзені стала вядома, што кампанія Hasenberg, якая належыць праз пасярэднікаў грамадзяніну Літвы Ігару Удавіцкаму, ініцыявала міжнародны арбітраж супраць літоўскай дзяржавы за спыненне транзіту беларускіх калійных угнаенняў.
Ісцец, як заяўлена, хоча давесці ў арбітражы, што Літва, спыніўшы транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз сваю тэрыторыю, нанесла шкоду Hasenberg і яшчэ адной кампаніі Удавіцкага — Gargždų geležinkelis, што “садзейнічала недахопу угнаенняў і харчавання ў Афрыцы”.
Тады СМІ паведамілі, што Hasenberg мае намер спагнаць 15 млрд еўра. Апавяшчэнне пра арбітраж было атрыманае ў кастрычніку 2024 года.
3 снежня 2024 года прэс-служба ААТ “Беларуськалій” паведаміла, што ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу пададзена іскавая заява ў сувязі з “незаконнымі дзеяннямі” Літвы. У выніку гэтых дзеянняў, як сцвярджаецца, “былі парушаныя правы” прадпрыемствы як замежнага інвестара, абароненыя пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Літвы аб заахвочванні і абароне інвестыцый.
Сейм Літвы дэнансаваў згаданае пагадненне 1 кастрычніка таго ж года, аднак палажэнні дакумента дзейныя на працягу года пасля афіцыйнага апавяшчэння Мінска літоўскім бокам пра прынятае рашэнне. Пра тое, калі менавіта было накіраванае адпаведнае апавяшчэнне і ці накіраванае наогул, не паведамлялася.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


