У Беларусі пачалася праверка боегатоўнасці арміі, упор у тым ліку на беспілотнікі

3 лютага, Позірк. Праверка баявой гатоўнасці пачалася ва Узброеных сілах, паведаміла 3 лютага прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле даных ведамства, мерапрыемствамі кіруе начальнік Генеральнага штаба УС — першы намеснік міністра Павел Муравейка.
“Падчас праверкі будзе ацэньвацца гатоўнасць і здольнасць механізаваных вайсковых часцей і падраздзяленняў выконваць задачы па прызначэнні, — гаворыцца ў паведамленні. — Асабістаму складу, у тым ліку ваеннаабавязаным, прызваным з запасу, трэба выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі да прымянення, выйсці ў вызначаныя раёны”.
Адзначаецца, што “асноўныя практычныя дзеянні будуць праходзіць пры правядзенні вучэнняў і трэніровак рознага маштабу на палігонах і незнаёмых участках мясцовасці”.
“У рамках праверкі пройдзе апрабацыя новых спосабаў прымянення выведніцкіх і ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў пры сумесным выкананні задач з сухапутнымі войскамі і актыўным выкарыстаннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы”, — заявіла Мінабароны.
Ведамства папярэдзіла, што на час праверкі “запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі”, таму “магчымае часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці”.
Міністр абароны Віктар Хрэнін у сувязі з пачаткам праверкі боегатоўнасці заявіў, што “наяўная абстаноўка” абавязвае вайскоўцаў “трымаць руку на пульсе і трымаць порах сухім, быць гатовымі да таго, для чаго прызначаныя Узброеныя сілы, пры неабходнасці — забяспечыць абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь”.
“Наша з вамі задача — выключыць шаблоннасць у дзеяннях войскаў, стварыць умовы, у якіх неабходна прымаць нестандартныя рашэнні і рабіць гэта хутка”, — сказаў чыноўнік.
13 студзеня прэс-служба Мінабароны паведаміла аб правядзенні ў Гродзенскім гарнізоне тактычных збораў з камандзірамі батальёнаў (дывізіёнаў) і іх намеснікамі “з акцэнтам на навучанне супрацьдзеянню беспілотным лятучым апаратам”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны РФ супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Шырокамаштабнае выкарыстанне беспілотнікаў — адметная асаблівасць гэтай вайны.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



