Толькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава

30 студзеня, Позірк. Сёння беларусы змагаюцца за захаванне незалежнасці сваёй дзяржавы, пагрозу гэтаму ствараюць Крэмль і “ідэалогія рускага свету”, заявіла спікер Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, выступаючы 30 студзеня на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).
Паводле яе слоў, Расія “актыўна рэалізуе стратэгію неваеннай акупацыі Беларусі”. “Аднак мы разумеем, што толькі свабодная нацыя можа эфектыўна супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту”, — сказала Мельнікава.
Яна адзначыла, што “немагчыма ўявіць сабе свабодны народ, якім кіруе злачынец”. “Менавіта таму адным з нашых ключавых прыярытэтаў з’яўляецца прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці, паколькі ён працягвае здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці, супраць беларусаў, а таксама ваенныя злачынствы і агрэсію супраць Украіны”, — дадала спікер.
“Дэмакратыя пераможа толькі тады, калі будзе ўстаноўлена справядлівасць. Беларускі народ — еўрапейская нацыя, наша гісторыя і культура з’яўляюцца неад’емнай часткай еўрапейскай гістарычнай спадчыны, але не менш важна для нас быць часткай будучыні Еўропы”, — падкрэсліла Мельнікава, падзякаваўшы ПАСЕ за запрашэнне на пасяджэнне дэлегацыі Каардынацыйнай рады.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
У ПАСЕ аднагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі


- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства

