Пуцін пакуль не плануе сустрэчу з Лукашэнкам — прэс-служба Крамля
29 студзеня, Позірк. Уладзімір Пуцін пакуль не плануе сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнт РФ Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, якія перадае ТАСС, у графіку Пуціна “пакуль няма гэтага візіту”.
Расійска-беларускія адносіны ён назваў “шматпрофільнымі, вельмі цеснымі, саюзніцкімі”, таму яны з’яўляюцца “неад’емнай часткай парадку дня” Пуціна і Лукашэнкі.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 студзеня Лукашэнка, адказваючы на пытанне, куды ён зробіць свой першы афіцыйны візіт у выпадку перамогі на выбарах, заявіў, што нядаўна абмяркоўваў гэтую тэму з Пуціным: “Слухай, будзе дзіўным, калі я паеду куды-небудзь, калі не ў Маскву” — “Аляксандр Рыгоравіч, мы заўсёды вас чакаем”. Вось такая была размова. Натуральна, гэта будзе не проста дзіўна, гэта будзе незразумела для многіх. Таму я планую, што мы сустрэнемся з прэзідэнтам Расіі ў Маскве і, як належыць афіцыйным візітам, правядзем адпаведныя кантакты і перамовы”.
23 снежня 2024 года на нарадзе па пытаннях развіцця машынабудавання Лукашэнка анансаваў свой візіт у Кітай “найбліжэйшым часам”. Аднак да выбараў, як было заяўлена, гэтага не адбылося.
У КНДР абверглі заяву Лукашэнкі аб прапанове правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


