ЦВК: На 18:00 яўка выбаршчыкаў склала 81,50%
26 студзеня, Позірк. Паводле сцвярджэння Цэнтрвыбаркама, на 18:00 26 студзеня яўка выбаршчыкаў на мерапрыемстве, названым уладамі “прэзідэнцкімі выбарамі”, склала 81,50%.
На 10:00 ведамства рапартавала аб 47,56%, 12:00 — 56,64%, 14:00 — 66,41%, 16:00 — 75,49%.
Па выніках пяці дзён датэрміновага галасавання ЦВК заявіў, што на ўчасткі з’явілася 41,81% выбаршчыкаў.
Цяперашняя кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў ды інш.
Апрача Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, што знаходзяцца ў турме або за мяжой.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дзевяць месяцаў беларускія санаторыі наведала каля 200 тыс. замежнікаў, пераважна з РФМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУлетку 2026 года санаторый у Друскінінкаі, які належыць Беларусі, быў загружаны амаль на 100%, у Юрмале — не працаваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



