Грамадзянам Беларусі могуць забараніць набыццё нерухомасці ў Латвіі

21 студзеня, Позірк. Партыя “Новае адзінства” падрыхтавала для разгляду ў Сейме Латвіі законапраект аб “абмежаванні здзелак, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы”, паведамляе партал press.lv.
Сярод іншага дакумент прадугледжвае забарону на набыццё нерухомасці ў краіне для грамадзян Беларусі і Расіі, а таксама для юрыдычныхя асоб, якія ім належаць.
Адзначаецца, што мэта законапраекта — прадухіліць “шкодныя і небяспечныя для нацыянальных інтарэсаў Латвіі дзеянні і абыход міжнародных санкцый”.
У дакуменце прадугледжаныя выключэнні для асоб, якія маюць у Латвіі пастаянны від на жыхарства ці статус рэзідэнта Еўрапейскага саюза.
Паведамляецца, што законапраект распрацаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам замежных спраў.
На думку ініцыятараў, такія абмежаванні будуць спрыяць унутранай бяспецы Латвіі, бо не дазволяць “недружалюбным” фізічным і юрыдычным асобам “павялічваць свой уплыў і прысутнасць” на тэрыторыі краіны.
“Новае адзінства” — найбуйнейшая фракцыя латвійскага Сейма (26 мандатаў са 100), уваходзіць у кіруючую кааліцыю.
20 студзеня стала вядома, што Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі падрыхтавала папраўкі ў закон аб нацыянальнай бяспецы, якімі прадугледжана забарона грамадзянам Беларусі і Расіі займаць пасады ў структурах кіравання крытычнай інфраструктурай і асабліва значнай у маштабе Еўропы крытычнай інфраструктурай.
Тлумачыцца, што да крытычнай інфраструктуры аднесеныя аб’екты, сістэмы або іх часткі, істотныя для рэалізацыі важных грамадскіх функцый, а таксама аховы здароўя, забеспячэння бяспекі, эканамічнага або сацыяльнага дабрабыту людзей.
На пачатку студзеня стала вядома, што ў 2024 годзе ва ўездзе ў Латвію “па меркаваннях бяспекі” было адмоўлена 1.302 замежным грамадзянам, уключаючы 401 грамадзяніна Расіі і 137 грамадзян Беларусі.
Адзначалася, што з лютага 2022 года Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі ў супрацоўніцтве з Дзяржаўнай памежнай аховай “ажыццяўляе на ўсходняй мяжы ўзмоцнены кантроль замежных грамадзян, якія ўязджаюць краіну”.
24 лютага 2022 года Расія пачала ваенную агрэсію супраць Украіны, якую падтрымалі беларускія ўлады.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


