У баях за Украіну загінула беларуска Марыя Зайцава — удзельніца пратэстаў 2020 года

17 студзеня, Позірк. У баях супраць расійскіх акупацыйных войск ва Украіне загінула грамадзянка Беларусі Марыя Зайцава, паведамляе “Наша Ніва”.
Гэта адбылося пад Бахмутам на паўднёвым усходзе Украіны, беларуска ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна.
Адзначаецца, што цела ваеннаслужачай “застаецца ў зоне абстрэлу”.
16 студзеня Зайцавай споўнілася 24 гады.
Яна нарадзілася ў Гомелі. У 2020 годзе ў Мінску ўдзельнічала ў акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі. 9 жніўня была параненая светлашумавай гранатай. Пасля некалькіх аперацый у Беларусі выехала на лячэнне ў Чэхію.
Пасля расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года далучылася да беларускага добраахвотніцкага руху.
Паводле звестак СМІ, з пачатку поўнамаштабнай вайны ў баях супраць Расіі загінула не менш за 64 беларускія добраахвотнікі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


