Чацвёра кандыдатаў у прэзідэнты амаль даслоўна паўтарылі свае перадвыбарныя выступленні на радыё і ТБ

10 студзеня, Позірк. Удзельніца выбараў 2020 года, былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая і старшыня Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў даслоўна паўтарылі па радыё 10 студзеня свае перадвыбарчыя агітацыйныя выступленні, зачытаныя днём раней у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
Канапацкая паўтарыла палажэнні сваёй перадвыбарнай праграмы на беларускай і рускай мовах, а Сыранкоў зрабіў акцэнт на “праграмных пунктах па знешняй і ўнутранай палітыцы, нацыянальнай бяспецы”.
9 студзеня свае тэзісы паўтарыў старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Выступленні па радыё і тэлебачанні кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча 8 і 9 студзеня адрозніваліся нязначна.
Наступныя выступленні згаданых кандыдатаў па тэлебачанні і радыё запланаваныя на 15, 16 і 17 студзеня. Аляксандр Лукашэнка ад перадвыбарных выступленняў традыцыйна адмовіўся.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць аб імітацыі канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

