Лукашэнка зноў запрасіў у Мінск кіраўніка вайсковай хунты М’янмы

4 студзеня, Позірк. Пра зацікаўленасць у тым, каб хутка рэалізаваць “значны патэнцыял” супрацы з М’янмай “ва ўсіх галінах” заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 4 студзеня прэм’ер-міністра, кіраўніка Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета гэтай дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі Мін Аун Хлайна з Днём незалежнасці.
“За 77 гадоў, якія прайшлі з дня збавення ад каланіяльнага прыгнёту, ваша краіна, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, дасягнула значных поспехаў у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці, станаўленні суверэннай і самастойнай дзяржавы”, — прыводзіць словы віншавальніка яго прэс-служба.
Лукашэнка ў чарговы раз запрасіў Мін Аун Хлайна ў Беларусь, каб “абмеркаваць прыярытэтныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня”.
Віншуючы 22 верасня м’яманскага кіраўніка з 25-годдзем усталявання дыпламатычных стасункаў, ён адзначыў, што Беларусь і М’янма “за мінулыя гады заклалі трывалы падмурак для паглыблення ўзаемавыгадных міждзяржаўных сувязей у самых розных галінах”.
Выказаўшы ўпэўненасць у тым, што “мэтанакіраванымі сумеснымі намаганнямі” бакі здолеюць “эфектыўна рэалізоўваць невычэрпны патэнцыял” супрацы на карысць грамадзян абедзвюх краін, Лукашэнка адзначыў, што будзе “рады вітаць” Мін Аун Хлайна “ў бліжэйшы час на гасціннай беларускай зямлі”, каб абмеркаваць пытанні двухбаковага парадку дня і “вызначыць планы на будучыню”.
2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены ваенны пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну.
Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data), на 24 чэрвеня 2022 года, у выніку гвалту пасля перавароту агулам было забіта каля 21 тыс. чалавек.
Лукашэнка 30 верасня 2022 года, прымаючы даверчыя граматы амбасадараў шэрагу замежных дзяржаў, звярнуў увагу, што Беларусь разглядае дыялог з М’янмай у якасці “важнага кірунку сваёй знешняй палітыкі ў Паўднёва-Усходняй Азіі”.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. Інтарэсы Беларусі ў М’янме прадстаўляе беларуская амбасада ў В’етнаме, інтарэсы м’янманскага боку — амбасада ў Расіі. З верасня 2023 года ў Мінску дзейнічае генеральнае консульства М’янмы.
Тавараабарот у 2021 годзе (больш позняя інфармацыя не прыводзіцца), паводле даных Міністэрства замежных спраў, склаў 8,2 млн долараў (экспарт — 5,3 млн, імпарт — 2,9 млн, сальда — +2,4 млн.).
Паводле апублікаванай 4 сакавіка 2024 года справаздачы Freedom House “Свабода ў свеце”, у рэйтынгу паводле палітычных правоў Беларусь набрала 2 балы з 40 магчымых, паводле грамадзянскіх свабод — 6 з 60, што робіць яе “найменш свабоднай дзяржавай Еўропы”. У выніковым рэйтынгу Беларусь атрымала 8 балаў, размясціўшыся на адным радку з Сектарам Газа, М’янмай, Саудаўскай Аравіяй і Самалі.
Беларусь разам з Бангладэш, Гватэмалай, Егіптам, М’янмай, Тунісам, Турцыяй, Філіпінамі, Эквадорам і Эсваціні знаходзіцца ў дзясятцы найгоршых краін для працоўных, вынікае з 11-га глабальнага індэкса па выкананні правоў, складзенага Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў.
Згодна з Індэксам свабоды прэсы, апублікаваным арганізацыяй “Рэпарцёры без межаў” (RSF), Беларусь па выніках 2023 года апынулася на трэцім месцы пасля Кітая і М’янмы паводле колькасці супрацоўнікаў СМІ, якія ўтрымліваюцца ў турмах (ад 48 гадзін).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка