У перадвыбарнай праграме Канапацкая выступіла за амністыю палітвязняў — у раздзеле аб сацыяльнай палітыцы і дэмаграфіі

1 студзеня, Позірк. “Захаваць і вярнуць наша насельніцтва” назвала сваёй першачарговай задачай на пасадзе прэзідэнта Ганна Канапацкая — адзіны фармальна не праўладны кандыдат на выбарах 26 студзеня.
1 студзеня, у першы дзень перыяду дазволенай агітацыі, яна апублікавала сваю праграму “Беларусь для людзей!“.
“За апошнія гады, з моманту здабыцця незалежнасці, натуральнае змяншэнне насельніцтва складае больш за мільён чалавек, дзясяткі тысяч выехалі з краіны ў апошнія гады. Беларусь апынулася, без перабольшвання, у дэмаграфічнай яміне. Няздольнасць эфектыўна спраўляцца з бягучымі выклікамі падарвала аўтарытэт нашай краіны ў свеце і сярод бліжэйшых суседзяў. Нашыя дзяржаўнасць і незалежнасць знаходзяцца пад перманентнай знешняй пагрозай, перыядычна ператвараючыся ў элемент палітычнага гандлю“, — гаворыцца ў праграме (арфаграфія захаваная).
У раздзел “Сацыяльная палітыка і дэмаграфія“, апошнім пунктам, Канапацкая ўключыла сваю пазіцыю ў дачыненні да палітвязняў, якіх прама не называе такімі: “Змякчэнне пакарання з максімальна магчымым прымяненнем амністыі і памілавання ў адносінах да асобаў, якія прыцягнутыя да адказнасці за падзеі папярэдняга электаральнага цыклу, і прыняццё захадаў па іх хутчэйшай сацыяльнай і працоўнай адаптацыі ўнутры краіны“.
У гэтым жа раздзеле кандыдат прапануе знізіць з 18 да 17 гадоў дазволены мінімальны ўзрост уступлення жанчын у шлюб (“са згоды бацькоў“), павысіць узрост прызыву мужчын у войска з 18 да 20 гадоў “з паступовым пераходам да прафесійнай кантрактнай арміі“.
У раздзеле “Міжнародныя адносіны“ Канапацкая сцвярджае, што “сёння ў Еўрапейскім саюзе Беларусь не чакаюць, а ўваходжанне яе ў склад Расійскай Федэрацыі відавочна не патрэбнае ні нам, беларусам, ні расіянам, ні еўрапейцам”.
Кандыдат выказваецца за “нармалізацыю з усімі нашымі партнёрамі (як з чальцамі Еўрапейскага саюза, так і з тымі, хто пакуль знаходзіцца на шляху да ўвахождання ў яго) палітычных адносінаў, заснаваных на прынцыпах мірнага суіснавання”.
Пра стаўленне да саўдзелу беларускіх уладаў у расійскай агрэсіі супраць Украіны ў праграме Канапацкай няма ні слова. Пры гэтым яна прагназуе “расійска-еўрапейскае эканамічнае аб’яднанне“, якое можа абыйсці Беларусь “па контуры яе знешніх межаў“, калі не будуць адноўленыя “ўзаемакарысныя працоўныя сувязі з усімі суседзямі“.
У раздзеле “Цывілізаваная змена ўлады і яе рэфармаванне“ Канапацкая прапануе скараціць прэзідэнцкі тэрмін з 5 да 4 гадоў, пакінуўшы абмежаванне не больш за два тэрміны для аднаго чалавека; правесці рэферэндум аб пераходзе ад прэзідэнцкай да парламенцкай формы кіравання.
Кандыдат гатовая забяспечыць “выкананне спецыяльных гарантыяў кіраўніку дзяржавы, прадстаўнікам вышэйшай дзяржаўнай наменклатуры і чальцам іх сем’яў“, увесці “асаблівы механізм прыцягнення названых асобаў да адказнасці пры наяўнасці для гэтага дастатковых прававых падставаў“.
Канапацкая выступае за “забарону на правядзенне пазасудовых абмежаванняў для ўсіх катэгорый грамадзян (люстрацыяў, дыскваліфікацыяў, забаронаў на прафесійную дзейнасць па палітычных матывах)”.
На думку кандыдата, “у сучасным шматаблічным свеце, які дынамічна змяняецца, мужская мадэль аднаасобнага кіравання дзяржавай больш не можа лічыцца адзіна магчымай і эфектыўнай”. “Асноватворнымі крытэрамі выбару лідара нашай дзяржавы павінны быць не гендарная ідэнтычнасць або персанальная харызма, а любоў да Радзімы, чысціня намераў і давер народа“, — гаворыцца ў праграме.
Гл. таксама:
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



