У Расіі затрыманая партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт на 211 тыс. долараў

29 снежня, Позірк. Партыя кантрабандных цыгарэт беларускай вытворчасці затрыманая ў Бранскай вобласці, паведамляе мытная служба гэтага расійскага рэгіёну.
Адзначаецца, што ў Краснагорскім раёне супрацоўнікі мабільнай групы мытні спынілі грузавы аўтамабіль пад кіраваннем 54-гадовага грамадзяніна Беларусі.
“Па дакументах ён перавозіў адсеў друзу з Гомеля ў Бранск, але пры аглядзе пад адсевам выявілі 359 скрынак з цыгарэтамі. Усяго канфіскавана 173 тыс. пачкаў цыгарэт Карона Kalisto Super Slim”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кошт затрыманага грузу ацэньваецца ў 22,3 млн расійскіх рублёў (каля 211,4 тыс. долараў).
“Распачатая крымінальная справа за кантрабанду. Мужчыну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі або штраф ад 300 тыс. да мільёна [расійскіх] рублёў”, — падкрэслілі ў ведамстве.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+