Амбасада ФРГ накіравала беларускім палітвязням паштоўкі, каб тыя ведалі, што не забытыя

23 снежня, Позірк. Напярэдадні святаў амбасада Германіі ў Мінску накіравала “беларусам, што несправядліва адбываюць тэрмін зняволення”, паштоўкі з віншаваннямі і запатрабавала вызвалення ўсіх палітзняволеных у Беларусі.
“Гэтыя людзі выказвалі сваё меркаванне ў вуснай ці пісьмовай форме, патрабавалі гарантаваных ім правоў і свабод, мірна пратэставалі ці актыўна ўдзельнічалі ў палітычным жыцці краіны, — адзначыла нямецкая дыпмісія на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. — За гэта яны былі арыштаваныя і асуджаныя. Гэтым людзям не хапае родных і сяброў — асабліва ў святы, такія як Новы год і Каляды. Іх не хапае беларускаму грамадству і ў нашым жыцці, якое без іх збяднела. Іх не хапае”.
Паштоўкі, падкрэсліла амбасада, закліканыя ў тым ліку прадэманстраваць усяму свету і палітвязням, што “яны не забытыя”.
Паводле даных праваабарончага цэнтру “Вясна”, палітычным зняволеным у Беларусі дастаўляюць карэспандэнцыю выбарча, у асноўным толькі ад бліжэйшых сваякоў.
На 23 снежня ў Беларусі 1.297 чалавек прызнаныя палітвязнямі, рэальная колькасць тых, хто адбывае пакаранне з палітычных матываў, значна большая.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+