Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні сувязей з Бахрэйнам, заяўляе Лукашэнка

16 снежня, Позірк. Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні сувязей з Бахрэйнам і “больш поўнай рэалізацыі ўсіх магчымасцей супрацы”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 16 снежня караля гэтай краіны шэйха Хамада бен Ісу аль-Халіфу, наследнага прынца Сальмана бен Хамада аль-Халіфу, а таксама народ з Нацыянальным днём.
Віншавальнік, мяркуючы з апублікаванага яго прэс-службай тэкста паслання, упэўнены, што “пашырэнне беларуска-бахрэйнскага палітычнага дыялогу, а таксама актывізацыя ўзаемавыгаднай супрацы па розных напрамках, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах, цалкам адпавядае інтарэсам абодвух народаў”.
Пад кіраваннем цяперашняга караля, які ўзышоў на трон у 1971 годзе, Бахрэйн працягвае паспяхова развівацца, адзначыў Лукашэнка. “Вашы эфектыўныя намаганні па ўмацаванні эканомікі, падтрымцы сацыяльнай стабільнасці і павелічэнню ролі краіны на міжнароднай арэне заслугоўваюць глыбокай павагі”, — звярнуўся ён да кіраўніка дзяржавы.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 1 ліпеня 1996 года. Інтарэсы Мінска ў Бахрэйне прадстаўляе беларускі амбасадар у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, інтарэсы Манамы ў Беларусі — бахрэйнскі амбасадар у Расіі.
Міністэрства замежных спраў Беларусі раней адзначала, што гандлёва-эканамічная супраца паміж Беларуссю і Бахрэйнам “не мае актыўнага характару”. Па выніках 2021 года беларускі экспарт тавараў склаў 300 тыс. долараў, пра бахрэйнскія пастаўкі не паведамлялася.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
