Лукашэнка абмеркаваў з султанам Амана “перспектывы развіцця адносін”

15 снежня, Позірк. “Стан і перспектывы развіцця адносін” абмеркавалі 15 снежня ў Маскаце Аляксандр Лукашэнка і султан Амана Хайсам бен Тарэк аль Саід.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, абмеркаваныя былі таксама “напрамкі, па якіх можна надаць дадатковы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву”.
Акрамя гэтага, як заяўляецца, перагаворшчыкі “абмяняліся думкамі па актуальным міжнародным парадку дня”.
“Перамовы лідары краін правялі ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Затым прайшла сустрэча ў фармаце “сам-насам”, — гаворыцца ў рэлізе.
Аманскае інфармагенцтва ONA паведаміла, што бакі абмеркавалі “ўмацаванне супрацоўніцтва і партнёрства ў розных эканамічных галінах, інвестыцыйнай, тэхналагічнай і медыцынскай сферах”.
Напярэдадні паведамлялася, што Лукашэнка правядзе ў Амане некалькі дзён. Разам з ім у гэтую краіну прыбылі яго старэйшы сын Віктар Лукашэнка, які ўзначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт, а таксама міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч і амбасадар Беларусі ў Егіпце (па сумяшчальніцтве ў Судане і Амане) Сяргей Цярэнцьеў.
Раней прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што на перамовах з султанам Амана плануецца абмеркаваць “стан і перспектывы развіцця адносін, напрамкі, па якіх можна надаць дадатковы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву”, а таксама абмяняцца думкамі па “актуальным міжнародным парадку дня”.
“Асноўная ўвага ў ходзе візіту будзе нададзена пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, — гаварылася ў паведамленні. — Размова аб пашырэнні тавараабароту, развіцці супрацоўніцтва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы і па іншых напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальнай інфармацыі на сайце МЗС не прадстаўлена.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



