Памілавана яшчэ 29 асуджаных з палітычных матываў (дапоўнена)

9 снежня, Позірк. Падпісаны ўказ аб памілаванні яшчэ 29 асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, паведаміла 9 снежня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Сцвярджаецца, што ўсе яны “раскаяліся ва ўчыненым і звярнуліся з хадайніцтвам аб памілаванні”. Сярод іх 11 жанчын і 18 мужчын; 6 чалавек ва ўзросце да 25 гадоў, тры пенсіянеры; 15 чалавек з хранічнымі захворваннямі, два інваліды.
Гэта сёмая хваля памілаванняў за апошнія паўгода. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вызваленне яго “цяжкахворых апанентаў”, пасля чаго стала вядома пра выхад на волю 18 палітвязняў. Пазней ён падпісаў пяць указаў аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай” або “экстрэмісцкай скіраванасці” (на падставе ўказа ад 16 жніўня вызвалена 30 чалавек, 4 верасня — 30, 16 верасня — 37, 7 лістапада — 31, 20 лістапада — 32).
Такім чынам, за гэты час памілавана 207 чалавек.
Да апошняга ўказа праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляў, што з 3 ліпеня па 21 лістапада вызвалена 178 палітычных зняволеных. За гэты ж час праваабарончая супольнасць прыняла 24 заявы, на падставе якіх палітвязнямі было прызнана агулам 223 чалавекі.
На 9 снежня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.283 чалавекі. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства



