Урад на траціну падвысіў пошліны на вываз шэрагу вуглевадародаў

3 снежня, Позірк. Мытныя пошліны на шэраг вуглевадародаў, якія вывозяцца з Беларусі за межы Еўразійскага эканамічнага саюза, 1 снежня выраслі як найменей на траціну, вынікае з пастановы Савета міністраў № 886 ад 29 лістапада.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 3 снежня, экспартная пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы цяпер складае 61,7 долара за тону (рост на 36,5% да стаўкі, якая дзейнічала з 1 кастрычніка — 45,2), на этан, бутан і ізабутан — 55,5 (+36,7%; 40,6).
Са студзеня да лютага 2024 года мыты на вываз гэтых вуглевадародаў складалі 1,6 і 1,4 долара за т адпаведна. З лютага да верасня яны былі роўныя нулю.
Ад пачатку года застаюцца нулявымі пошліны на вываз сырой нафты, мазуту, нафтавага бітуму, вазеліну і парафіна, адпрацаваных нафтапрадуктаў (на 1 снежня 2023 года — 24,7 долара за т), прамагоннага бензіну (13,5), таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх, сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных алеяў (7,4).
Стаўкі разлічваюцца паводле пэўнай формулы і залежаць ад кошту сыравіны на сусветных рынках. Беларускія пошліны роўныя расійскім.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала с міністрам па еўрапейскіх справах Аўстрыі, як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаАўстрыйскія дэпутаты заклікалі да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка