Беларусы не будуць вольнымі, пакуль не развітаюцца са сталінізмам — Латушка

2 лістапада, Позірк. “Пакуль мы не развітаемся з савецкім мінулым, з камуністычным мінулым, з жудаснай спадчынай Сталіна і сталінізму, мы не будзем вольнымі”, — заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на акцыі памяці ахвяр камуністычных рэпрэсій (Дзяды) 2 лістапада ў Варшаве.
На яго думку, “трэба пераадолець гэты бар’ер, які не здолелі пераадолець у 90-я” гады мінулага стагоддзя.
Палітык выказаў пашану “ўсім дэпутатам тагачаснага незалежнага парламента, БНФ”, якія вярталі людзей да іх спадчыны, “пракладалі шлях да незалежнасці”: “Але развітацца з камуністычным мінулым мы не змаглі, а значыць — гэта ўжо наш абавязак цяпер”.
“Сёння прапагандысты выходзяць у Курапаты, заяўляючы, што гэта няпраўда. Яны сцвярджаюць аб тым, што Сталін — герой”, — дадаў экс-дыпламат.
“Мы павінны вывучыць гэты гістарычны ўрок. Мы павінны вярнуцца да нашых традыцый, ушаноўваць памяць нашых блізкіх, шанаваць і глядзець з надзеяй у будучыню, бо яны глядзяць сёння на нас. Яны даюць нам надзею, але наш лёс залежыць толькі ад нас”, — сказаў Латушка.
Прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык нагадала, што Дзяды з’яўляюцца сімвалам не толькі памяці, але і супрацьстаяння і змагання.
“Сёння мы ўзгадваем нашых продкаў, якія вельмі шмат ахвяравалі дзеля таго, каб мы з вамі былі. ⟨…⟩ Яны змагаліся за волю і годнасць, за праўду. Іхныя мары, іхны клопат адчуваюцца ў нашых сэрцах”, — сказала палітык.
“Мы бачым, што і сёння Беларусь перажывае ў сваёй гісторыі вельмі-вельмі складаныя часы. І шмат хто з нас тут (у эміграцыі. — “Позірк”.) апынуўся не па сваёй волі. Наш народ працягвае змаганне за свабоду, за незалежнасць, за захаванне нашай годнасці. Нашыя продкі таксама гэта рабілі. Але мы мусім зрабіць так, каб нашыя дзеці не павінны былі змагацца такім коштам”, — падкрэсліла Коўшык.
Яна прапанавала ўшанаваць памяць 22-гадовага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра, інфармацыя аб смерці якога ў няволі з’явілася напярэдадні, і пералічыла шасцёх раней загінулых палітзняволеных.
“Усе яны ахвяры рэпрэсій. І трэба называць словы імёнамі сваімі, казаць праўду пра тое, што адбываецца ў нашай краіне. І хай гэтыя смерці не стануць дарэмнымі. Хай яны будуць напамінам пра тое, што пакуль хоць адзін чалавек застаецца за кратамі, мы не можам спыніцца”, — сказала на заканчэнне прадстаўніца АПК.
Узгадваючы смерць Шлетгаўэра, прадстаўнік аб’яднання экс-палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша агучыў інфармацыю аб тым, што ён здзейсніў суіцыд (“Позірк” не мае яе пацвярджэння).
“Ці ўсіх [загінулых] ведаем? Не ўсіх. Шмат чаго мы не ведаем. Гэта праца на будучыню — ведаць усё. Але мы маем магчымасць ушанаваць і нават таго малога хлопца, у якога нарадзілася дзіця. І разумаючы, што гэты рэжым яму даў 12 гадоў зняволення, наклаў рукі на сябе, таму што не вытрымаў”, — сказаў Кулеша.
“Лукашэнка забіваў заўжды і будзе забіваць. Гэта яго рэчаіснасць, сутнасць яго такая — людажэрства”, — дадаў актывіст.
На яго думку, прадстаўнікі эміграцыі “не маюць права супакойвацца” і павінны працягваць змагацца за дэмакратычную Беларусь.
У акцыі прынялі ўдзел каля ста чалавек. Мітынг перарываўся шэсцем паміж рознымі кропкамі ў цэнтры гораду. Удзельнікі неслі плакаты і расцяжкі з выявамі беларусаў, якія загінулі на вайне ва Украіне, падчас і пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі, памерлых палітвязняў.

З 1988 года беларусы ў розных гарадах свету праводзяць акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, прымеркаваўшы іх да каталіцкага дня ўшанавання памерлых у пачатку лістапада.
У Беларусі мерапрыемствы традыцыйна праходзілі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Апошні такі сход адбыўся ў 2020 годзе.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


