Муйжніекс стаў новым спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі

11 кастрычніка, Позірк. Новым спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі абраны Нілс Раймандс Муйжніекс з Латвіі. Рашэнне было абвешчанае 11 кастрычніка, у апошні дзень 57-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ).
Муйжніекс нарадзіўся 31 студзеня 1964 года ў Лос-Анджэлесе (ЗША) у сям’і латышскіх эмігрантаў. Размаўляе на англійскай, латышскай, французскай і рускай мовах.
У 2012–2018 гадах Муйжніекс быў камісарам Савета Еўропы па правах чалавека. У 2020-2024 гадах займаў пасаду дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага офіса міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
Мандат спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі заснаваны ў 2012 годзе і з таго часу штогод падаўжаецца (апошні раз — сёлета ў красавіку).
З лістапада 2018 года пасаду займае францужанка Анаіс Марэн, яна пакіне яе 1 лістапада 2024-га. Яе апошні на пасадзе даклад “Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі” будзе разгледжаны на 79-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку ў кастрычніку.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала с міністрам па еўрапейскіх справах Аўстрыі, як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаАўстрыйскія дэпутаты заклікалі да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка